Слова рэдактара
Паважаныя сябры!
Першы ў гэтым годзе нумар часопіса “Адукатар”, які, спадзяемся, стаў для вас не толькі знаёмым, а ўжо чаканым, прысвечаны адукацыі, якая ажыццяўляецца сіламі і ў рамках трэцяга сектару Беларусі.
У нашай краіне, па звестках Міністэрства юстыцыі, на люты 2005 г. дзейнічала 2338 грамадскіх арганізацый. Улічваючы арганізацыйныя структуры гэтых аб’яднанняў і іншыя некамерцыйныя арганізацыі, можна казаць прыкладна пра 10 000 суб’ектаў, што афіцыйна працуюць у грамадскім сектары Беларусі. З іх каля 10% фіксуюць, што займаюцца ці адукацыйнай, ці асветніцкай, ці выхаваўчай дзейнасцю. Фактычна атрымліваецца каля тысячы структур, якія нешта робяць у гэтым накірунку. А што ўяўляе сабой тэта супольнасць арганізацый? І ці ёсць яна на самой справе? Які спектр зместу, форм, падыходаў рэалізуюць у сваей дзейнасці адукацыйныя арганізацыі і з якімі цяжкасцямі сутыкаюцца?
Падаецца, што дзейнасці некамерцыйных арганізацый, працуючых на ніве асветы і навучання, прысвечана дастатковая колькасць матэрыялаў у розных друкаваных выданнях (кнігі, брашуры, дапаможнікі, бюлетэні, газеты). Але, прынамсі, колькаснай і якаснай інфармацыі пра дзейнасць грамадскіх арганізацый у гэтым накірунку яўна не хапае. Ды што казаць пра сектар цалкам, калі нават самыя актыўныя і прасунутыя практыкі добра не ведаюць, што робіцца “побач”, чым займаюцца калегі “па цэху”. Пра гэта гаварылі і ўдзельнікі сустрэчы прадстаўнікоў адукацыйных грамадскіх арганізацый і экспертаў па тэме “Як мы можам развіваць грамадзянскую адукацыю намаганнямі трэцяга сектару?”, што адбылася ў маі мінулага года ў Міжнародным адукацыйным цэнтры. Менавіта там і ўзнікла ідэя прысвяціць адзін з нумароў часопіса “Адукатар” тэме “Адукацыя і трэці сектар”, у якім паспрабаваць адказаць на наступныя пытанні:
- Хто ці што зараз вызначае прыярытэты адукацыйнай дзейнасці грамадскіх арганізацый?
- Якія накірункі і формы навучання найбольш распаўсюджаны ў трэцім сектары Беларусі? Чым гэта тлумачыцца?
- Што з’яўляецца адметнасцю навучальнай дзейнасці менавіта грамадскіх арганізацый?
- Для каго арганізацыі трэцяга сектару праводзяць свае адукацыйныя праграмы?
- Наколькі трэці сектар задавальняе патрэбы ў навучанні насельніцтва Беларусі?
- Ці з’яўляюцца грамадскія арганізацыі на сённяшні дзень суб’ектамі адукацыйнай дзейнасці ў Беларусі?
- Якiя існуюць прыклады і магчымасці супрацоўніцтва некамерцыйных арганізацый і дзяржаўных устаноў у сферы адукацыі і асветы?
На якія з гэтых пытанняў атрымалася адказаць, а якія так і засталіся не разгледжанымі, кожны можа меркаваць сам пасля знаёмства з матэрыяламі нумара. Зразумела, пэўныя аспекты тэмы ўсё ж такі засталіся “за кадрам”. Абумоўлена гэта шмат якімі прычынамі, сярод якіх асобна хацелася б назваць адсутнасць, ці хаця б недахоп, апісанняў, рэфлексіі, аналізу канкрэтнага практычнага досведу арганізацый трэцяга сектару ў адукацыйнай сферы. Безумоўна, тэта нялёгкая і цяжкая справа, якая патрабуе часу, пэўных уменняў і, канешне, жадання і разумення неабходнасці пастаяннага аналізу сваёй дзейнасці. Але, на нашу думку, гэта і ёсць тыя неабходныя крокі на шляху павышэння кваліфікацыі, удасканалення працы, росту прафесіяналізму. I тычыцца гэта ўсіх накірункаў адукацыйнай дзейнасці.
Тэма нявычарпана, а значыць, старонкі часопіса чакаюць вашых матэрыялаў, з якіх можна будзе даведацца, для каго сёння працуюць нашы адукацыйныя і асветніцкія грамадскія аб’яднанні і як яны бачаць перспектывы задавальнення адукацыйных патрэбаў насельніцтва, якія праграмы зараз найбольш распаўсюджаныя (а можа і папулярныя) і чым гэта тлумачыцца, наколькі эфектыўная адукацыйная дзейнасць арганізацый трэцяга сектару і якім чынам адбыва-ецца яе ацэнка. Таму прапануем тым, хто хацеў бы падзяліцца сваім досведам, развагамі, не адкладваць гэта на доўгі час і ўжо зараз пачаць супрацоўнічаць з “Адукатарам”!
Звяртаем вашу ўвагу, што тыраж часопіса абмежаваны. У гэтым годзе па-ранейшаму плануецца асноўную яга частку распаўсюджваць праз грамадскія арганізацыі і бібліятэкі. Але рэдакцыя прадумвае таксама магчымасці атрымання часопіса і індывідуальнымі “падпісчыкамі”. Таму тым, хто хацеў бы стала чытаць часопіс у папяровым варыянце, прапануем звяртацца ў рэдакцыю.
Галоўны рэдактар часопіса
Дзмітрый Карпіевіч
Змест
Спасылкі вядуць да файлаў PDF з артыкуламі
Размова пра важнае
Адукацыя, навучанне, асвета ў трэцім сектары: стан i перспектывы развіцця
Аналітыка
Некоторые аспекты стратегии развития гражданского образования в деятельности третьего сектора Беларуси
Виктор Чернов
Кірункі
“Школа вывучэння Вялікага княства Літоўскага”: з досведу павышэння кваліфікацыі маладых гісторыкаў
Наталля Сліж, Сяргей Салей
II Международная Зимняя школа: интерактивные методы обучения библиотекарей
Ирина Стрелкова
Рэфлексія
Предварительная работа с участниками образовательных событий
Инна Губаревич
Как тренеру повышать свою компетентность “подручными средствами”?
Татьяна Краснова
Трэнерская скрынка
Методы организации и ведения дискуссии
Тэматычная пляцоўка
Технология “Дебаты” в контексте гражданского образования
Ирина Семко
Дзённік адукатара
Долгосрочный учебный курс “Школа молодого лидера”
Ольга Свидерская, Виталий Никонович
Кнiжная палiчка
Образование взрослых, или Что мы видим за рубежом и не замечаем у себя
рецензия на книгу Г. Веремейчик и Т. Пошеваловой “Образование взрослых: опыт Германии для Беларуси”
Светлана Мацкевич
Выданні трэцяга сектару за 2003-2004 гг.