Зараз вы тут: Адукатар » Часопіс «Адукатар» №20 (2011)

Паважаныя сябры!

З верасня гэтага года ўступіў у дзеянне Кодэкс Рэспублікі Беларусь Аб адукацыі. Гэты дакумент увёў у прававое поле новы тэрмін — дадатковая адукацыя дарослых. У дадатак да Кодэкса для рэгулявання дадатковай адукацыі дарослых ужо прыняты шэраг пастаноў і палажэнняў Саветам Міністраў, шэрагам міністэрстваў. Усё гэта сведчыць пра выдзяленне самастойнай сферы адукацыі. Фактычна пад дадатковай адукацыяй дарослых пачынае разумецца любое арганізаванае навучанне, а не толькі сістэма павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, як было раней. Але пры гэтым, трэба адзначыць, што шмат палажэнняў і нормаў Кодэкса пададзены вельмі фармальна, заблытана і трактуюцца неадназначна. Нават ключавыя паняцці. Так, дадатковая адукацыя вызначаецца як «навучанне і выхаванне навучэнцаў праз рэалізацыю адукацыйных праграм дадатковай адукацыі». А дадатковая адукацыя дарослых як «від дадатковай адукацыі, накіраваны на прафесійнае развіццё слухача, стажора і задавальненне іх пазнавальных патрэбаў». Безумоўна, дадзеныя тлумачэнні вызываюць шмат пытанняў. Чаму, напрыклад, выдзяляецца толькі прафесійнае развіццё, а навучэнцы падаюцца толькі як слухачы і стажоры. А дзе развіццё сацыяльных, грамадзянскіх і асобасных кампетэнцый? І цяжка назваць удзельніка трэнінгу ці навучальнага гуртка слухачом. А гэта таксама формы дадатковай адукацыі дарослых.

Не зразумела таксама, як пэўныя палажэнні, прадэклараваныя ў Кодэксе будуць прымяняцца на практыцы. Напрыклад, патрабуе дадатковых тлумачэнняў тое, якія структуры могуць займацца дадатковай адукацыяй дарослых. Сярод складнікаў сістэмы дадатковай адукацыі асобна вызначаюцца ўстановы адукацыі і дадатковай адукацыі, а таксама ўзгадваюцца іншыя арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі, якім у адпаведнасці з заканадаўствам прадастаўлена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дадатковай адукацыі дарослых. Але так і застаецца не зразумелым, менавіта на падставе чаго (якой нормы і якога заканадаўства) іншыя арганізацыі маюць магчымасці рэалізоўваць адукацыйныя праграмы дадатковай адукацыі дарослых.

Такім чынам, з аднаго боку, заканадаўчае замацаванне сферы дадатковай адукацыі з’яўляецца з’явай станоўчай і дае беларускаму грамадству новыя шанцы на пашырэнне доступу да адукацыйных паслугаў дарослага насельніцтва. Пэўны крок у гэтым накірунку — шырокае разуменне самой сутнасці дадатковай адукацыі дарослых. З іншага боку, палажэнні самога Кодэкса і іншых дакументаў, што рэгулююць сферу дадатковай адукацыі дарослых, па-ранейшаму акцэнтуюць увагу на сістэме павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, а таксама вельмі фармалізуюць і саму сферу. Гэта адбываецца па прычыне альбо не разумення, альбо не прыняцця пэўных ключавых прынцыпаў і падыходаў канцэпцыі адукацыі на працягу ўсяго жыцця і яе ролі ў вырашэнні сучасных праблем.Перш за ўсё, маецца на ўвазе наступнае:

Замацаванне права чалавека на бесперапынную прафесійную і непрафесійную адукацыю ў любым узросце,

Забеспячэнне даступнасці адукацыйных паслугаў для ўсіх дарослых грамадзян Беларусі незалежна ад узроўню адукацыі, даходаў і месца пражывання,

Прызнанне грамадскай карыснасці адукацыі дарослых у шырокім кантэксце. І адпаведна, замацаванне гарантый яе развіцця шляхам вылучэння спецыяльных артыкулаў бюджэту, распрацоўкі схем фінансавай падтрымкі найбольш «выдаленых» ад сістэмы адукацыі сацыяльных групаў, забеспячэння ільготаў у падаткаабкладанні для правайдэраў розных формаў уласнасці,

Прызнанне ў якасці асноўнага прынцыпу развіцця сістэмы адукацыі дарослых плюралізму светапоглядных канцэпцый, заснавальнікаў і формаў адукацыйнай дзейнасці. І як частка гэтага замацаванне за заснавальнікамі права на аўтаномнасць у выбары праграм навучання і найманні персаналу.

На жаль, пакуль гэтыя прынцыпы, калі і маюць пэўныя механізмы рэалізацыі, то яны тычацца толькі сістэмы павышэння кваліфікацыі, і перш за ўсё дзяржаўнай.

Асобныя моманты з узгаданых прынцыпаў і механізмаў можна рэалізоўваць зыходзячы з нормаў Кодэкса,  дадаўшы пэўныя механізмы ў палажэнні, што зараз актыўна прымаюцца. Але гэтага не адбываецца. Дастаткова праглядзець праект Канцэпцыі Дзяржаўнай праграмы развіцця дадатковай адукацыі дарослых на 2012–2016 гады. Ва ўступнай частцы, дзе падаецца аналіз самой сферы, фактычна прысутнічае адзін сегмент — сістэма павышэння кваліфікацыі, што арганізавана дзяржаўнымі ўстановамі адукацыі. Па-ранейшаму па-за ўвагай застаецца бізнэс-адукацыя, шматлікая і разнастайная навучальная дзейнасць устаноў культуры і сацыяльнай сферы, грамадскіх арганізыцый, камерцыйных структур. У якасці аднаго з прыкладаў можна прывесці навучанне сталых людзей. У апошнія гады яно з’яўляецца адным з самых дынамічна развіваючыхся сегментаў дадатковай адукацыі дарослых. Фактычна, ствараюцца цэлыя структуры ў выглядзе Інстытутаў трэцяга ўзросту ці ўніверсітэтаў залатога веку, якія прапаноўваюць шырокі спектр навучальных праграм для гэтай мэтавай групы. І іх ініцыятарамі выступаюць Тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, універсітэты, грамадскія арганізацыі. У навучальных праграмах бяруць удзел ужо тысячы людзей, якія атрымліваюць карысныя веды, знаходзяць матывацыю сваёй дзейнасці і фактычна павышаюць якасць жыцця. Але ўсё гэта не адлюстроўваецца ні ў заканадаўстве,што тычыцца дадатковай адукацыі дарослых, ні ў Канцэпцыі Дзяржаўнай праграмы развіцця дадатковай адукацыі дарослых на 2012–2016 гады.

Але толькі тады, калі будзе рэальна падтрымлівацца разнастайнасць канцэпцый, падыходаў, заснавальнікаў і формаў, калі будуць стварацца ўмовы для сумесных дзеянняў розных актараў, сістэма дадатковай адукацыі дарослых стане сучаснай і будзе працаваць менавіта на патрэбы дзяржавы, грамадства, асобных людзей і быць дзейсным фактарам развіцця нашай краіны. І спадзяемся, што далейшыя крокі па развіццю сістэмы дадатковай адукацыі дарослых будуць рабіцца з улікам гэтага.

Дзмітрый Карпіевіч

АДУКАТАР • №2(20), 2011

ЗМЕСТ

Спасылкі вядуць да файлаў PDF з артыкуламі

РАЗМОВА ПРА ВАЖНАЕ

Владимир Мацкевич

Университет это шанс прикоснуться к поиску истины

ТЭМАТЫЧНАЯ ПЛЯЦОЎКА

Юлия Хватик, Марина Бойко

Обучение финансовой грамотности: реалии и перспективы для Беларуси

Анатолий Лысюк, Лидия Лысюк

Образование пожилых людей: теоретические и прикладные аспекты

Вітаўт Руднік, Лана Руднік

Залаты век — час для сябе і грамадства

ДОСВЕД

Людмила Васильева, Кристина Шустова, Дмитрий Боярин

Правовое просвещение как одно из направлений социализации личности в современном мире

Аляксандр Гаробчанка

?O-КЛУБ? — адкрытая пляцоўка для дыялогу, самаадукацыі і ўзаемадапамогі

ТЭХНАЛОГІІ

Алена Луговцова

Позитивное интервью — практическое руководство к приятным переменам

МАЙСТАР-КЛАС

Александра Брыкова

«Свое дело в образовании»: ролевая игра в форме бизнес-инкубатора

ПАДЗЕІ

Ольга Смолянко

5-я Центрально-азиатская Летняя академия образования взрослых: итоги

Уве Гартеншлегер

Мир, в котором стоит жить.VIII встреча Международного совета по образованию взрослых: в поисках новых берегов

КНІЖНАЯ ПАЛІЧКА

Модельная программа подготовки андрагогов

Европейское образование взрослых за пределами ЕС

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары