Зараз вы тут: Адукатар » Часопіс «Адукатар» №2 (2004)

Слова рэдактара

З кожным годам становіцца ўсё больш відавочна, што адукацыя ў сучасным разуменні не мае ўзроставых абмежаванняў. Сёння, калі свет вакол нас увесь час бесперапынна змяняецца, мы вымушаны рэгулярна нечаму навучацца: замежнай мове i кіраванню аўтамабілем, крытычнаму мысленню і эфектыўнай камунікацыі, працы на кампутары і карыстанню рознымі тэхнічнымі сродкамі. Спіс гэты, прынамсі, можна працягваць вельмі доўга. Патрэбы навучання палягаюць як у сферы прафесійнай дзейнасці, так і ў штодзённым жыцці. Вынікі такога становішча знаходзяць свае адлюстраванне ў адукацыйных паслугах, а таксама ў педагагічнай тэорыі i практыцы. “Непарыўная адукацыя”, “адукацыя на працягу ўсяго жыцця”, “дадатковая адукацыя”, “нефармальная адукацыя” — паняцці, што ўвайшлi ў шырокае выкарыстанне зусім нядаўна. Уласна як і тэрмін “адукацыя дарослых”. Менавіта адукацыі дарослых і прысвечаны асноўны блок матэрыялаў гэтага нумара часопіса.
Дзіўная рэч атрымліваецца з адукацыяй дарослых у Беларусі. З аднаго боку, існуюць шматлікія структуры, якія рэгулярна праводзяць курсы, семінары, трэнінгі, канферэнцыі, стажыроўкі, абмены для розных катэгорый удзельнікаў. Гэта і дзяржаўныя ўстановы сістэмы павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, і шматлікія грамадскія арганiза-цыі, якія арганізуюць асветніцкія і адукацыйныя праграмы, і структуры бiзнес-адукацыi.
3 другога боку, само паняцце адукацыі дарослых амаль не выкарыстоўваецца практыкамі і не ўжываецца ў розных нарматыўных і заканадаўчых актах (нават не ўзгадваецца ў законе “Аб адукацыі”). Эксперты з дзяржаўных устаноў да адукацыі дарослых адносяць, перш за ўсё, сістэму павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі. Пры гэтым, толькі дзяржаўную, не ўлічваючы іншыя існуючыя сферы.
Можна сказаць, што на сённяшні дзень навучанне дарослых у нашай краіне ў большасці пакуль разумеецца як дадатковае ў адносінах да традыцыйнай сістэмы адукацыі. Але, калі мы маем намер адэкватна рэагаваць на выклікі часу, якія патрабуюць бесперапыннага навучання на працягу ўсяго жыцця, то рана ці позна вымушаны будзем прыйсці да інстытуцыялізацыі адукацыі даролых. Гэта сфера з часам павінна стаць раўназначным суб’ектам адукацыйнай прасторы поруч са школьнай сістэмай, вышэйшай, пазашкольнай адукацыяй. Менавіта так адбываецца ў краінах Еўропы, у тым ліку і ў нашых суседзяў — Польшчы, Літве, у некаторай ступені ў Расіі і Украіне.
Дзеля знаходжання аптымальных шляхоў станаўлення адукацыі дарослых у Беларусі розныя яе аспекты павінны стаць прадметам шырокага абмеркавання сярод адукацыйнай грамадскасці. Некаторыя крокі на гэтым шляху ўжо здзяйсняюцца. Розныя актуальныя праблемы разглядаюцца на семінарах, канферэнцыях, у навуковых артыкулах. Сярод іх можна выдзеліць наступныя пытанні:
Што насамрэч адбываецца сёння ў адукацыі дарослых у Беларусі?
Якія структуры павінны і могуць займацца адукацыяй дарослых?
Якія формы і метады найбольш эфектыўныя ў навучанні дарослых?
У якім стане знаходзіцца адукацыя дарослых у суседніх краінах?
Якія змены ў нашым заканадаўстве могуць адбыцца ў дачыненні да гэтай сферы?
На якія заканадаўчыя акты можна было б арыентавацца, рыхтуючы праект закона “Аб адукацыі дарослых”?
Гэтым, а таксама іншым пытанням прысвечаны матэрыялы гэтага нумара нашага часопіса. Мы рады, што ўдалося дамагчыся шматбаковасці ў абмеркаванні вызначанай тэмы: ад разгляду ролі бібліятэк да спробы аналізу сучаснага стану сферы адукацыі дарослых у цэлым. Не менш важным бачыцца выяўленне палемікі паміж аўтарскімі выказваннямі. Безумоўна, пэўныя меркаванні спрэчныя, а шмат якія актуальныя пытанні засталіся “па-за кадрам”. Гэта не дзіўна. Ахапіць усё ў адным нумары часопіса немагчыма. Напрыклад, пакуль у нас атрымалася недастаткова прапаноў па зменах у заканадаўстве. А менавіта тут яўна відно не супадзенне дэ-факта і дэ-юрэ.
Такім чынам, матэрыялы гэтага нумара часопіса могуць разглядацца як этап абмеркавання важных пытанняў развіцця адукацыі дарослых як асобнай адукацыйнай сферы. “Адукатар” плануе і надалей шмат увагі надаваць гэтай тэме. Мы запрашаем чытачоў і патэнцыйных аўтараў не толькі прэзентаваць розныя пункты гледжання, але і, па магчымасці, на старонках наступных выпускаў больш актыўна ўзаемадзейнічаць з выказваннямі адно аднаго, пага-джаючыся, выступаючы ў якасці апанента, тым самым прасоўваючы наша абмеркаванне наперад.

Галоўны рэдактар часопіса
Дзмітрый Карпіевіч

Змест

Спасылкі вядуць да файлаў PDF з артыкуламі

Тэматычная пляцоўка

Метод case-study в неформальном образовании
Марина Малинина

Рэфлексія

Парасткі дэмакратыі на “полі цудаў”
Ягор Мароз
Региональные учительские инициативы как субъект гражданского образования в Беларуси
Виктор Чернов

Падзеі

Белорусско-немецкая конференция по проблемам образования взрослых
Сергей Ветохин
Декларация, принятая на белорусско-немецкой конференции по проблемам образования взрослых

Крыніцы

Модельный закон СНГ “Об образовании взрослых”

Кірункі

Бібліятэкі і адукацыя дарослых
Петр Лапо

Дзённік адукатара

Образование взрослых – инвестиция в будущее
Виктория Дронова, Олег Сивограков, Петр Лапо, Татьяна Пташник, Дмитрий Губаревич

Трэнерская скрынка

Метод “Роли тренера”
Метод “Страница мыслей”
Методика “Определение приоритетов”
вкладыш

Замежны досвед

Народная вышэйшая школа – “школа для жыцця”
Марэк Бычкоўскi

Постаці

М.Ф.С. Грундтвіг і яго ідэал “усеагульнай адукацыі”
Таццяна Пашэвалава

Размова пра важнае

Бизнес-образование в Беларуси на сегодняшний день формирует не спрос, а предложение
интервью с Андреем Гусаковским

www-адукацыя

Агляд сайтаў, прысвечаных нефармальнай адукацыi.

Кніжная палічка

Рецензия на книгу “Профессиональная кухня тренера”
Светлана Мацкевич
Анатацыi на перыядычныя выданнi i кнiгi па тэме нефармальнай адукацыi

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар


+ 4 = 11

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары