Зараз вы тут: 2010, Адукатар » Часопіс «Адукатар» №18 (2010)

Паважаныя сябры!

8–10 кастрычніка 2010 года адбудзецца ўжо стаўшы традыцыйным чарговы Фестываль нефармальнай адукацыі. Звыш 250 прадстаўнікоў грамадскіх, камерцыйных і дзяржаўных адукацыйных і асветніцкіх арганізацый і ўстановаў з Беларусі, Арменіі, Азербайджана, Малдовы, Германіі, Польшчы, Расіі, Таджыкістана і Украіны падзеляцца досведам працы і абмяркуюць найбольш актуальныя пытанні развіцця нефармальнай адукацыі.

Па традыцыі, часопіс “Адукатар” не мог застацца ў баку ад такой значнай падзеі. І ў гэтым нумары змешчаны матэрыялы, змест якіх будзе ў той ці іншай ступені прадстаўлены пад час працы Фестывалю.

Мэты, задачы і фармат ІІІ Фестывалю нефармальнай адукацыі, з аднаго боку, захоўваюць асноўныя падыходы і лепшыя напрацоўкі мінулых форумаў, з другога — яны творча дапрацаваныя, зыходзячы з актуальнай сітуацыі і дынамікі развіцця сферы.

Перш за ўсё трэба адзначыць, што Фестываль, як і раней, застаецца, у цэлым, формай і пляцоўкай прасоўваннянефармальнай адукацыі для моладзі і дарослых. Безумоўна, за тыя чатыры гады, з моманту правядзення першага Фестывалю нефармальнай адукацыі ў 2006 годзе, адбыліся пэўныя зрухі. Узніклі і дзейнічаюць новыя арганізацыі, створаны і рэалізуюцца розныя праграмы навучання, дынамічна развіваюцца пэўныя накірункі і сферы і г.д. Але па-ранейшаму нефармальная адукацыя, якая здзяйсняецца па-за навучальнымі ўстановамі, не лічыцца сапраўднай адукацыяй і яе роля, як правіла, недаацэньваецца. Як дакладна было адзначана ў Мемарандуме неперарыўнай адукацыі ЕС, фармальная адукацыя дагэтуль вяршэнствуе ў палітычным мысленні, вызначае парадак аказання адукацыйных паслугаў і накладвае адбітак на погляды людзей пра тое, што лічыць навучаннем. І галоўнай праблемай сферы нефармальнай адукацыі на сённяшні дзень у нашай краіне з’яўляецца яе слабая ўключанасць у агульную адукацыйную прастору. Важна не тое, як гэта будзе называцца — “дадатковая” ці “нефармальная адукацыя”. Галоўнае, каб для моладзі і дарослых існавалі рэальныя магчымасці задавальнення іх запатрабаванняў і запытаў у навучанні, што ўзнікаюць увесь час незалежна ад месца жыхарства, узросту, полу, прафесіі і г.д. Каб былі прызнаны шматстайнасць і роўнасць структур, якія займаюцца навучаннем і асветай, прапісаны механізмы падтрымкі іх дзейнасці.

У кантэксце вышэй сказанага хочацца звярнуць увагу на артыкулы ў гэтым нумары, прысвечаныя разгляду пэўных тэндэнцый развіцця сферы нефармальнай адукацыі. У артыкуле Галіны Верамейчык фактычна ўпершынню робіцца агульны агляд і аналіз сферы нефармальнай адукацыі ў нашай краіне. Пра становішча ў сектары некамерцыйных недзяржаўных арганізацый з пункту гледжання адукацыі дарослых гаворка ідзе ў артыкуле Сяргея Лабоды. Цікавыя вынікі даследвання пра попыт на навучанне сярод дарослых змешчаны ў матэрыяле Наталлі Рабавай і Юліі Мікулінай.

Пад час падрыхтоўкі сёлетняга Фестывалю было вырашана канкрэтызаваць яго асноўны змястоўны фокус. І мэтай была вызначана дэманстрацыя ўнёску арганізацый нефармальнай адукацыі ў павышэнне якасці жыцця, што, безумоўна, у значнай ступені паўплывала на задачы і змест усёй падзеі.

Напярэдадні самаго мерапрыемства дзеля прасоўвання нефармальнай адукацыі быў арганізаваны шэраг конкурсаў. Поруч з ужо традыцыйным конкурсам выданняў з’явіліся конкурс “Лепшы сайт у нефармальнай адукацыі за 2010 год” і конкурс фотаздымкаў у сферы нефармальнай адукацыі. Ужо зараз відаць (па колькасці ўдзельнікаў, па актыўнасці “народнага” галасавання, арганізаванага ў Інтэрнэце) , што гэтыя ідэі ўспрыняты вельмі станоўча.

Фармат Фестывалю ў цэлым традыцыйны. Плануюцца 2 плянарныя пасяджэнні (у першы дзень — панэльная дыскусія па тэме “Унёсак нефармальнай адукацыі ў павышэнне якасці жыцця” , у апошні — выніковае пасяджэнне, дзе будуць прэзентаваны вынікі працы пад час секцый і адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў конкурсаў). Акрамя таго, значнай формай працы, па-ранейшаму, стануць паралельныя пляцоўкі, сярод якіх будуць:

• секцыі (сёлета абраны наступныя актуальныя тэмы: Запыт і замова ад грамадства і дзяржавы на нефармальную адукацыю; Адукацыя на працягу жыцця: прававое забеспячэнне і фінансаванне; Міжнароднае супрацоўніцтва: выклікі і перспектывы; Інавацыі і тэхналогіі ў нефармальнай адукацыі;Змяненне клімату: новыя выклікі для адукацыі на працягу ўсяго жыцця),

• майстар-класы (у гэтым годзе ад удзельнікаў заяўлена іх рэкордная колькасць. І ўжо толькі па пераліку назваў акрэсліваецца шырокі спектр тэм і накірункаў, што прапануюцца нефармальнай адукацыяй. Шмат майстар-класаў заяўлена ад прадстаўнікоў розных прыватных навучальных цэнтраў і структур. Гэта асаблівасць ІІІ Фестывалю ў параўнанні з мінулымі і сведчыць пра тое, што нарэшце прадстаўнікі камерцыйнага сектару “заўважылі” дадзеную пляцоўку),

• прэзентацыі арганізацый, навучальных праграм, кніг і выданняў.

Частка матэрыялаў нумара часопіса тычацца тэматычных палёў працы секцый (“Актуальнасць і неабходнасць гендарнай адукацыі як дадатковай адукацыі дарослых”, “Нефармальная адукацыя дарослых у сяле: з досведу дзейнасці адной украінскай арганізацыі”, “Змена клімату: глабальнае пацяпленне…”). У гэтым шэрагу стаіць і Бонская дэкларацыя па фінансаванні адукацыі дарослых у мэтах развіцця — дакумент, які вельмі важны для разумення падыходаў, прынцыпаў і механізмаў фінансавання і падтрымкі адукацыі дарослых.

Неабходна яшчэ ўзгадаць, што сёлетні Фестываль нефармальнай адукацыі адбудзецца ў межах Тыдня Германіі ў Беларусі. Асобныя мерапрыемствы будуць прысвечаны дэманстрацыі нямецкага досведу ў сферы адукацыі дарослых. У гэтым нумары часопіса можна пазнаёміцца з тэзісамі выступу нямецкага эксперта Маціаса Вебера “Адукацыя дарослых ва Усходняй Германіі на прыкладзе зямлі Саксонія 20 гадоў таму пасля ўз’яднання Германіі”.

Можна і надалей працягваць адзначаць асаблівасці Фестывалю нефармальнай адукацыі. Але лепш прыняць у ім актыўны ўдзел. Тым больш, што, як і мінулы раз, асноўная частка падзей будзе адкрытая і ў іх можна будзе паўдзельнічаць усім ахвотным.

Рэдакцыя часопіса “Адукатар” і аргкамітэт Фестывалю жадаюць усім удзельнікам плённай і канструктыўнай працы ў атмасферы адкрытасці і даверу. Спадзяемся, што ІІІ Фестываль нефармальнай адукацыі стане сапраўдным святам адукацыі на працягу ўсяго жыцця і пэўным крокам у паляпшэнні якасці жыцця!

Дзмітрый Карпіевіч

ЗМЕСТ

Спасылкі вядуць да файлаў PDF з артыкуламі

АНАЛІТЫКА

Галіна Верамейчык

Нефармальная
адукацыя ў Беларусі1

Нефармальная адукацыя ў Беларусі

ПОГЛЯД

Сергей Лабода

Образование взрослых в Беларуси_сектор некоммерческих негосударственных организаций

ДАСЛЕДАВАННІ

Юлия Никулина, Наталья Рябова

Дополнительное образование взрослых_готова ли система образования ответить на новый запрос обществa?

КРЫНІЦЫ

Боннская декларация по финансированию образования взрослых в целях развития

ТЭМАТЫЧНАЯ ПЛЯЦОЎКА

Наталия Хозяева

Актуальность и необходимость гендерного образования как дополнительного образования взрослых

Левко Довган

Неформальное образование взрослых на селе

Изменение климата_новый вызов образованию

МАЙСТАР-КЛАС

Сергей Лабода

Медиация_искусство договариваться

ДОСВЕД

Оксана Богданова

Мемориальный музей-мастерская З.И. Азгура

Константин Киселев, Сергей Докиш

Музей образования в интересах устойчивого развития витебского региона

ЗАМЕЖНЫ ДОСВЕД

Маттиас Вебер

Образование взрослых в Восточной Германии на примере земли Саксония 20 лет спустя после воссоединения Германии

summary III Festival of Non-FormaL Education

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары