Слова рэдактара
Значная частка матэрыялаў гэтага нумара прысвечана ці связана з працай Фестывалю нефармальнай адукацыі. Як і мінулы, ІІ Фестываль нефармальнай адукацыі сапраўды стаўся
вельмі значнай і яскравай падзеяй, якая, безумоўна, узбагаціла грамадскае жыццё краіны і дала новыя імпульсы развіццю дзейнасці адукацыйных арганізацый Беларусі.
Патрадыцыі, праграма Фестывалю складалася з шэрагу разнастайных дзеянняў і мерапрыемстваў — пленарныя пасяджэнні, майстаркласы, круглыя сталы, выстаўкі арганізацый, прэзентацыі, нефармальная камунікацыя і г.д. Наяўнасць паралельных пляцовак і неабходнасць іх выбару зноў стваралi ўмовы для арганізацыі кожным сваёй індывідуальнай траекторыі ўдзелу. Гэта адбілася і на прадстаўленых у нумары матэрыялах, якія з’яўляюцца асобнымі кавалкамі агульнай карціны з цікавым, але складаным сюжэтам.
Непасрэдна з матэрыялаў Фестывалю мы друкуем выступ Таццяны Пашэвалай на пленарным пасяджэнні, а таксама вынікі конкурсаў на лепшыя выданні, стэнды і майстаркласы. Цікавым, напэўна, будзе пункт гледжання на прайшоўшы форум з боку ўдзельнікаў і арганізатараў падзеі.
На жаль, і ў гэты раз на Фестывалі не атрымалася дасягнуць пэўнага прарыву з пункта гледжання абмеркавання і ўзгаднення шляхоў і накірункаў развіцця нефармальнай адукацыі і адукацыі
дарослых у нашай краіне. У лепшым выпадку былі агучаны некаторыя важныя праблемы і штосьці прапанавана ў якасці магчымых варыянтаў іх вырашэння. Але поўнавартаснай і змястоўнай
дыскусіі яўна не атрымалася. Можа сапраўды такія дыскусіі — не фармат Фестывалю. Таму вельмі прыемна, што ў гэтым нумары змешчаны артыкулы, у якіх аўтары працягваюць пачатыя абмеркаванні, нават калі самі і не ўдзельнічалі ў працы Фестывалю.
Так, Уладзімір Мацкевіч аналізуе існуючую сітуацыю ў нефармальнай адукацыі ў нашай краіне і прапануе акутальныя крокі яе развіцця, адным з якіх бачыцца стварэнне шматузроўневай сістэмы ў гэтай сферы з дзейнасцю уласнага інстытута нефармальнай адукацыі.
Інна Ходас падрабязна разглядае праект Адукацыйнага кодэкса Беларусі ў дачыненні да дадатковай адукацыі. Аўтар паказвае, што шмат праблемных момантаў так і засталося паза межамі дадзенага нарматыўнага дакумента, а без іх вырашэння не магчыма якаснае развіццё ўсёй сферы адукацыі дарослых у сучасным разуменні дзеля адэкватнага рэагавання на сучасныя выклікі, якія стаяць перад нашым грамадствам і краінай.
Некалькі матэрыялаў нумара прысвечаны разгляду актуальных пытанняў развіцця адукацыі дарослых у Беларусі і свеце. Напрыклад, артыкул Херыберта Хінцена прысвечаны сітуацыі, якая склалася пры падрыхтоўцы да Сусветнай канферэнцыі ЮНЭСКА па адукацыі дарослых — CONFINTEA VI. Нам падаецца, вельмі важна ведаць і разумець тыя тэндэнцыі і працэсы, што адбываюцца ў сусветнай прасторы ў гэтай сферы, для больш адэкватнага абмеркавання ролі, зместу і форм нефармальнай адукацыі дарослых у рамках рэалізацыі стратэгіі неперарыўнай адукацыі ў нашай краіне.
Шэраг артыкулаў нумара не мае непасрэднага дачэнення да Фестывалю, але ў іх закранаюцца пытанні, якія ў той ці іншай ступені разглядаліся пад час форуму.
Пастаянны чытач можа заўважыць, што гэты нумара часопіса крыху “таўсцей” за папярэднія, і трэнерская скрынка змяніла сваё месца і фармат, але, спадзяемся, засталася такой жа цікавай і карыснай. Пакуль не зразумела, наколькі гэтыя змены прыжывуцца, таму рэдакцыя чакае вашых водгукаў, каментараў, уражанняў і прапаноў.
Галоўны рэдактар часопіса
Дзмітрый Карпіевіч
Змест
Спасылкі вядуць да файлаў PDF з артыкуламі
Вынікі
Фестываль нефармальнай адукацыі 2008: працяг будзе
Улад Вялічка
Погляд
1000 мелочей. Заметки о II Фестивале неформального образования
Алена Луговцова
Без формы не удержать содержания (сила и слабость неформального образования)
Владимир Мацкевич
Аналітыка
Неформальное образование в Беларуси: ресурс для развития личности и общества
Татьяна Пошевалова
Майстар-клас
Как улучшить отношения с окружающими?
Василий Пронь
Использование компетентностного подхода в образовательной деятельности: из опыта работы с учителями
Сергей Лабода, Алена Луговцова
Образовательный проект “Green Bridge”
Кристина Корягина, Настя Кузьмич
Тэматычная старонка
В интересах образования через всю жизнь. Опыт белорусскогерманского сотрудничества
Астрид Зам
Размова пра важнае
Кодификация образования. Формально о неформальном
Инна Ходас
Замежны досвед
CONFINTEA VI — Всемирная конференция ЮНЕСКО по образованию взрослых
Хериберт Хинцен
Процесс принятия решений в Евросоюзе: опыт игры-симуляции
Гертруд Ганденбергер
Досвед
Управление профессиональной карьерой: развитие базовых компетенций
Марина Бойко, Алена Луговцова
Прававая адукацыя дзяцей і моладзі па праграме “Street Law”/“Права на кожны дзень”
Аляксандр Гільвей
Падзея
Фестиваль учебных кружков — продолжение или начало?
Алена Величко
Трэнерская скрынка
Игра-симуляция “Молодежный центр”
Упражнение “Диаграмма внутренних взаимосвязей”
скрынка