Слова рэдактара
Гэты нумар часопіса выходзіць напярэдадні ІІ Фестывалю нефармальнай адукацыі, які ініцыяваны шэрагам адукацыйных арганізацый Беларусі ў супрацоўніцтве з Праграмай падтрымкі Беларусі Федэральнага ўрада Германіі і, ужо па-традыцыі, цалкам яму прысвечаны.
На працягу трох дзен больш за 200 прадстаўнікоў некамерцыйных арганізацый, бізнес-структур і дзяржаўных устаноў з Беларусі, Даніі, Германіі, Польшчы, Расіі, Украіны і Швецыі падзеляцца досведам працы і абмяркуюць найбольш актуальныя пытанні развіцця нефармальнай адукацыі.
Фестываль 2008 захоўвае асноўныя падыходы і лепшыя напрацоўкі мінулага форума. Пры гэтым, яны не засталіся статычнымі, а атрымалі свае развіцце. Гэта праявілася ўжо на этапе падрыхтоўкі: пашырылася кола арганізатараў форума; больш актыўна заяўляліся для ўдзелу прадстаўнікі адукацыйных структур з розных сектароў; канкрэтызаваны былі змястоўныя палі пленарных пасяджэнняў, секцый і круглых сталоў; другі дзень мерапрыемства прызначаны для актыўнага ўдзелу шырокага кола ўдзельнікаў; пэўны інтарэс да Фестывалю праявілі дзяржаўныя органы.
Фармат Фестывалю, па-традыцыі, складаецца з некалькіх блокаў. Плануюцца і пленарныя пасяджэнні, на якіх будуць прадстаўлены ключавыя тэндэнцыі нефармальнай адукацыі ў Беларусі, Расіі і Еўрапейскім Саюзе, а таксама прэзентаваны вынікі працы пад час секцый і круглых сталоў. Але асноўнай формай працы па-ранейшаму стануць паралельныя пляцоўкі. Гэта і ўзгаданыя секцыі і круглыя сталы, а таксама майстар-класы, пробныя курсы, прэзентацыі арганізацый, кніг і выданняў. Наяўнасць паралельных пляцовак і неабходнасць іх выбару стварае ўмовы для арганізацыі кожным сваей індывідуальнай траекторыі ўдзелу ў Фестывалі. Следствам чаго становіцца і індывідуальны характар вынікаў для ўдзельнікаў.
Безумоўна, перад Фестывалем ставяцца пэўныя агульныя задачы:
- Асэнсаванне фенамена “нефармальнай адукацыі” і яе значэння для развіцця асобы і грамадства;
- Абмеркаванне перспектыў і накірункаў развіцця нефармальнай адукацыі для моладзі і дарослых у Рэспубліцы Беларусь;
- Прадстаўленне арганізацый, праграм і праектаў у сферы нефармальнай адукацыі, абмен досведам і стымуляванне супрацоўніцтва.
За тры дні, зразумела, немагчыма дасягнуць якаснага прарыву адносна пастаўленых задач. Напрыклад, калі звярнуцца да вынікаў працы мінулага Фестывалю, у прыватнасці да яго Рэзалюцыі, то бачна, што няшмат з канкрэтных прапаноў рэалізавана і амаль усе прынцыпы развіцця нефармальнай адукацыі не згубілі сваей актуальнасці. Таму мы вырашылі надрукаваць вытрымкі з гэтага дакумента. Бо вельмі важна, каб адбывалася пераемнасць, каб не ствараць увесь час па-новаму веласіпед. А кожны наступны крок павінен карэляваць з папярднім і вынікаць з яго.
Напэўна, на Фестывалі будзе шмат дыскусій і меркаванняў адносна розных аспектаў нефармальнай адукацыі і шляхоў яе развіцця. Гэта ўжо бачна з тых матэрыялаў, што змешчаны ў гэтым нумары часопіса. Розныя погляды і прапановы — гэта добра. Адзінае, чаго хацелася б пажадаць, каб яны мелі канструктыўны характар і дыскусіі не зводіліся толькі да высвятлення таго, што лічыцца нефармальнай адукацыяй, хто можа (ці не можа) ей займацца, абмеркавання змены рамкавых умоў, на якія адукацыйная дзейнасць мае апасрэдаваны ўплыў і г.д. На наш погляд, галоўнае — каб разнастайных, змястоўнык, эфектыўных і даступных адукацыйных праграм для дарослых станавілася ўвесь час больш і кожнаму можна было б пастаянна набываць новыя веды, развіваць сваю кампетэнтнасць як грамадзяніну і прафесіяналу.
У часопісе змешчаны матэрыялы, змест якіх будзе ў той ці іншай ступені прадстаўлены пад час працы Фестывалю. Шэраг артыкулаў датычацца тэматычных палеў пленарных пасяджэнняў, секцый і круглых сталоў. Але ж асноўную частку нумара складаюць матэрыялы, у якіх аўтары знаемяць са сваім досведам працы ў пэўным накірунку нефармальнай адукацыі, які стане асновай майстар-класаў. Працягваецца таксама традыцыя публікацыі на старонках часопіса дакументаў, якія маюць значнасць для развіцця нефармальнай адукацыі дарослых і моладзі ў еўрапейскай супольнасці. У гэтым нумары чытачу прапануецца апісанне агульных еўрапейскіх прынцыпаў прызнання (валідацыі) вынікаў нефармальнай адукацыі. Нам падаецца вельмі важным іх ведаць пры абмеркаванні ключавых пытанняў, звязанных з развіццем нефармальнай адукацыі ў Беларусі.
Правядзеннем ІІ Фестывалю нефармальнай адукацыі закладаецца пэўная традыцыя. Спадзяемся, што чарговы форум, як і мінулы, стане сапраўдным святам нефармальнай адукацыі ў нашай краіне.
Рэдакцыя часопіса “Адукатар” і аргкамітэт Фестывалю жадаюць усім удзельнікам форума пленнай працы ў атмасферы адкрытасці і канструктыўнасці!
Галоўны рэдактар часопіса
Дзмітрый Карпіевіч
Змест
Спасылкі вядуць да файлаў PDF з артыкуламі
Размова пра важнае
“Фестываль нефармальнай адукацыі-2: погляд праз два гады”
Аналітыка
Образование взрослых в России: состояние, проблемы, перспективы
Ольга Агапова
Политическое просвещение в государствах-участниках Содружества Независимых Государств: нравственные идеалы
Петр Юнацкевич
Погляд
Неформальное образование в Беларуси: выбор сделан!
Светлана Мацкевич
О сущности НО (из книги “Практическая педагогика: Азбука НО”)
Дима и Наташа Зицер
Крыніцы
Неформальное образование в зеркале европейской образовательной политики
Галина Веремейчик
Общие европейские принципы признания (валидации) неформального и информального обучения
Кірункі
Нью-эйдж в еврейском образовании
Дмитрий Плотников
Еўропа для моладзі
Алеся Бялейник, Вольга Арцюх
Форум-театр в Беларуси, или Интерактивный метод гражданского образования
Елена Касько
Тэматычная старонка
Обучающе-исследовательский подход в системе среднего специального образования, повышения квалификации и переподготовки кадров
Сергей Похвалов
Неформальное образование в зеркале европейской образовательной политики
Светлана Бачило
Дидактические особенности неформального образования взрослых
Николай Мицкевич
Коммуникативный тренинг – возможность научиться понимать
Марина Шорец
Тэхналогіі
Медиация — волшебная технология посредничества в конфликтах
Марина Бойко
Досвед
От гендерного просвещения до гражданских действий: опыт позитивной практики
Людмила Петина
Повышение конкурентоспособности молодежи на рынке труда. Проблемы и возможности
Андрей Левко