Зараз вы тут: Адукатар » Часопіс «Адукатар» №12 (2007)

Слова рэдактара

Мэты, змест, формы і метады грамадзянскай адукацыі ў нашай краіне актыўна абмяркоўваюцца ўжо з сярэдзіны 90-ых гадоў мінулага стагоддзя. Неаднойчы да гэтай тэматыкі звяртаўся і наш часопіс. Але дыскусія не прыпыняецца. У апошні час яна нават актывізавалася, а градус абмеркаванняў зместу і актуальных накірункаў грамадзянскай адукацыі значна ўзрос.

Палеміка, пры ўсім мностве меркаванняў і высноў, вядзецца фактычна з дзвюх асноўных пазіцый. У межах першай у дачыненні да грамадзянскай адукацыі выкарыстоўваюцца прынцыпы і палажэнні, што прапануюцца ў асноўных документах, прынятых мiжнароднымі структурам!” (ААН, ЮНЭСКА, Саветам Еўропы, Еўрапейскім Саюзам). Другая пазіцыя засноўваецца на тым, што беларуская сітуацыя вельмі асаблівая. Мы вымушаны яшчэ адказваць на тыя пытанні, якія не ўзнікаюць у дэмакратычных грамадствах, для якіх “права чалавека”, “грамадзянская супольнасць” гэта не проста тэорыя, а рэальная практыка. Таму нам немагчыма напрамую выкарыстоўваць досвед іншых краін і трэба знаходзіць свой уласны шлях.

Відавочнасць гэтых розных падыходаў становіцца бачнай праз спробы тэарэтыкаў і практыкаў грамадзянскай адукацыі адказваць на наступныя актуальныя пытанні:

  • На фармаванне якіх грамадзянскіх кампетэнтнасцей, перш за ўсё, павінны быць скіраваны праграмы навучання ў сферы нефармальнай адукацыі?
  • Ці мусіць грамадзянская адукацыя сёння быць масавай з’явай? Калі так, то як гэта зрабіць?
  • Як могуць стасавацца праграмы нефармальнай адукацыі, накіраваныя на развіццё грамадзянскіх кампетэнтнасцей з фармальнай сістэмай адукацыі?
  • Якая роля беларускай мовы ў праграмах грамадзянскай адукацыі?

Матэрыялы гэтага нумара можна разглядаць як працяг дыскусіі, ак-туалізацыю вядомых высноў і спробу прывядзеня новых аргументаў.

У часопісе змешчаны матэрыялы двух круглых сталоў, прысвечаных абмеркаванню розных аспектаў развіцця грамадзянскай адукацыі ў нашай краіне. Так, у артыкуле, падрыхтаваным Святланай Мацкевіч, “Наша задача — запусціць працэс…” прапануецца апісанне зместу круглага стала па тэме “Грамадзянская адукацыя ў Беларусi: праблемы станаўлення і развіцця”. Звяртае ўвагу прапанаваны на ім даклад Уладзіміра Мацкевіча, у якім аўтар сцвярджае, што грамадзянская адукацыя ў Беларусі скіравана на фармаванне беларускай грамадзянскасці. І дзеля вызначэння мэтаў і зместу грамадзянскай адукацыі ў нашай краіне трэба зыходзіць з разумення “беларускай грамадзянскасці”. Менавіта з аўтарскай трактоўкай гэтага разумення і меркаваннямі наконт яе ўдзельнікаў узгаданага круглага стала можна пазнаёміцца ў прапанаваным матэрыяле.

Фактычна працягам дадзенага круглага стала можна лічыць артыкул Таццяны Вадалажскай “Пакаленцкая дынаміка ўяленняў аб грамадзянстве”. Аўтар, на падставе сацыялагічных даследаванняў, разглядае трансфармацыю грамадзянскай iдэнтыфiкацыі жыхароў Беларусі і ўяўленняў у беларускім грамадстве аб грамадзянстве.

Ігар Кузьмініч у артыкуле “Нацыянальная свядомасць і грамадзянская адукацыя” падае матэрыялы другога круглага стала,
які быў прысвечаны разгляду месца нацыянальнай свядомасці ў фармаванні сацыяльнай актыўнасці беларускіх грамадзян і ролі грамадзянскай адукацыі ў гэтым працэсе. Удзельнікі дадзенай падзеі выказвалі свае меркаванні наконт наступных пытанняў: Што разумеецца пад нацыянальнай свядомасцю? Ці можа нейкая іншая ідэя стаць асновай злучэння беларусаў як адной супольнасці? Ці ўплывае нацыянальная свядомасць на фармаванне сацыяльнай актыўнасці асобы? Якое месца нацыянальная свядомасць займае ў фармаванні грамадзяніна?

Працягваючы тэму, Вітаўт Руднік у артыкуле “Больш, чым проста «мова»” выказвае меркаванні пра знакавую ролю беларускай мовы ў праграмах грамадзянскай адукацыі.

Трэба зазначыць, што адной з важных падзей у сферы грамадзянскай адукацыі ў апошні час стала арганiзацыйна-дзейнасная гульня “Грамадзянская адукацыя ў Беларусі: працяг ці пачатак”. Яна прайшла ў сакавіку гэтага года і вельмі неадназначна ацэньваецца яе ўдзельнікамі. Сваё бачанне таго, што ўяўляе сабой аргдзейнасная гульня (рус. — ОДИ) як метад і чаму яна выклікае такія супярэчлівыя водгукі падае ў артыкуле “Нежартоўныя гульні” адзін з удзельнікаў падзеі — Вячаслаў Бабровіч. Асноўваючыся на досведзе свайго ўдзелу ў гульні, ён разважае пра тое, “што ў ей прыцягвае і насцярожвае, спрабуе растлумачыць прычыны такой дваістасці”.

Ірына Семко ў сваім артыкуле аналізуе развіццё грамадзянскай адукацыі ў Расіі. Аўтар, галоўным чынам, разглядае два аспекты: арганiзацыйна-прававое забеспячэнне і суб’екты грамадзянскай адукацыі. Прынамсі, у артыкуле не проста падаецца сітуцыя ў Расіі ў дадзеннай сферы, але фактычна прапануецца пэўны падыход да разгляду зместу і ключавых прынцыпаў грамадзянскай адукацыі. Аўтар вельмі слушна заўважае, што паняцце “грамадзянская адукацыя” — адукацыя, у аснове якой знаходзяцца дэмакратычныя ліберальныя каштоўнасці, не тоесны тэрміну “адукацыя грамадзян”.

Адзін са спосабаў вядзення дыскусіі — перавод яе на практычны ўзровень, на ўзровень канкрэтных навучальных праектаў і праграм. Таму, напэўна, будзе вельмі цікава пазнаёміцца з артыкулам Ланы Руднік “Шалёныя! Маладыя! Жжжжурналістыя!”. У ім апісваецца досвед праекта “Школа маладога журналіста”, што рэалізуецца “Цэнтрам інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх iнiцыятыў «Трэці сектар»” на працягу ўжо десяці год. У гэтым праекце дзейнічае важны прынцып для сённяшняй грамадзянскай адукацыі ў нашай краіне, а менавіта — развіццё грамадзянскіх кампетэнтнасцей моладзі праз практыкаарыентаванае навучанне.

Для тых, каму цікавы досвед іншых постсавецкіх краін, рэкамендуем звярнуць увагу на артыкул кіраўніка адукацыйных праектаў Украінскай асацыяцыі выкладчыкаў гісторыі і грамадазнаўчых дысцыплін “Нова Доба” Пятра Кяндзёра. У ім аўтар разглядае асноўныя накірункі і тэндэнцыі грамадзянскай адукацыі моладзі ў межах школьнага навучання.

Рэдакцыя часопіса запрашае далучыцца да дыскусіі новых удзельнікаў — тых, для каго неабыякавыя праблемы станаўлення грамадзянскай адукацыі формамі і сродкамі адукацыі нефармальнай. Праз асэнсаванне свайго практычнага досведу ці прэзентуючы вынікі новых даследаванняў, прапаноўваць версіі адказаў на тыя пытанні, якія пастаўлены аўтарамі артыкулаў гэтага, а таксама іншых нумароў, прысвечаных тэме.

Галоўны рэдактар часопіса
Дзмітрый Карпіевіч

Змест

Спасылкі вядуць да файлаў PDF з артыкуламі

Summary in English

Размова пра важнае

“Наша задача – запустить процесс…”
по материалам круглого стола “ГО в Беларуси: проблемы становления и развития”)

Аналітыка

Поколенческая динамика представлений о гражданстве
К проблеме содержания гражданского образования в Беларуси
Татьяна Водолажская

Тэматычная пляцоўка

Нацыянальная свядомасць і грамадзянская адукацыя
Ігар Кузьмініч
Больш, чым проста “мова”
Вітаўт Руднік

Рэфлексія

Нешуточные игры (заметки участника ОДИ)
Вячеслав Бобрович

Трэнерская скрынка

Упражнение “Бомба”
Упражнение “Яма”
Упражнение “Марсианин”
Упражнение “Инструкции вслепую”
Упражнение “Взаимосвязи”
Упражнение “Наклейки-2?
вкладыш

Дзённік адукатара

Шалёныя! Маладыя! Жжжжурналістыя!
З уласнага досведу рэалізацыі доўгатэрміновага навучальнага праекта “Школа маладога журналіста”
Лана Руднік

Замежны досвед

Основные направленния гражданского воспитания учащейся молодёжи в общеобразовательной системе Украины
Пётр Кёндзёр
Гражданское образование в России
Ирина Семко

Даследаванні

Международное исследование гражданского образования (ICCS)

Кніжная палічка

К выходу из печати коллективной монографии “Коммуникативные ландшафты образования”

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар


3 × 4 =

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары