Зараз вы тут: Адукатар » Часопіс «Адукатар» №11 (2007)

Слова рэдактара

Нефармальная адукацыя ў Беларусі паступова набывае свае адметныя рысы і асаблівасці. Адной з iх становiцца такая адукацыйная форма, як навучальны гурток для дарослых, якая на працягу апошніх гадоў актыўна развіваецца ў нашай краіне. Разнабаковаму разгляду гэтай формы прысвечаны амаль усе матэрыялы гэтага нумара.

Навучальны гурток як асаблiвая форма адукацыі дарослых узнік у Еўропе ў другой палове ХІХ ст. Масавы характар гэты рух набыў у скандынаўскіх краінах. З самага пачатку свайго ўзнікнення і да сённяшняга часу навучальныя гурткі разумеюцца больш чым проста форма навучання і лічацца своеасаблівай “школай дэмакратыі” і “інструментам дэмакратыі”. Навучальныя гурткі ўзніклі як адказ грамадства на пэўныя сацыяльна-палiтычныя і эканамічныя працэсы, што адбываліся ў Еўропе ў тыя часы. Але зразумела, што знешнія ўмовы і само грамадства знаходзяцца ў сітуацыі пастаянных зменаў, таму ўвесь час адносна навучальных гурткоўузнiкаюць пытаннi: Цi актуальная гэта форма адукацыі ў сучасных умовах? Ці могуць гурткі для дарослых па-ранейшаму вырашаць пэўныя важныя праблемы грамадства? Калі так, то якія? Чым прынцыпова гурткі адрозніваюцца ад іншых форм адукацыі дарослых? За кошт якіх механізмаў могуць працавать гурткі для ўдасканальвання і развіцця дэмакратычных працэсаў?

На гэтыя і іншыя пытанні ў артыкуле “Сем складнікаў дэмакратыі ў кантэксце навучальных гурткоў” разважае і дае свае варыянты адказаў Стафан Ларсан. Увогуле, дадзены артыкул не зусім характэрны для нашага часопіса. Па-першае, ён вызначаецца аб’ёмам. Гэта атрымаўся самы вялікі матэрыял за ўвесь час выдання “Адукатара”. Па-другое, артыкул вытрыманы ў навуковым стылі і ўтрымлівае шмат паняццяў, тэрмінаў, спасылак, што, па шчырасці, робіць яго цяжкім у разуменні, улічваючы таксама спецыфiкуўспрымання перакладных тэкстаў. Нягледзячы на гэта, мы вырашылі яго друкаваць цалкам без скарачэння.

Нам падаецца, што ў аўтара вельмі ўдала атрымалася вывесці на высокі ўзровень канцэптуалізацыі аналіз практыкі навучальных гурткоў у кантэксце развіцця дэмакратыі і грамадзянскай супольнасці. Пры ўсёй тэарэтычнасці гэты артыкул і вельмі практычны. У ім вы не знойдзеце апісання канкрэтных мадэлей арганізацыі і правядзення навучальных гурткоў. Але, адказваючы на вельмі вострыя і праблемныя пытанні, аўтар паказвае магчымыя не банальныя ідэі і шляхі для практычнай дзейнасці. Можна спрачацца з некаторымі высновамі аўтара (устрымаемся ў межах рэдактарскай старонкі ад іх каментавання), але трэба прызнаць іх аргументаванасць.

Безумоўна, досвед і практыку навучальных гурткоў у Швецыі немагчыма параўнаць з падобнай дзейнасцю ў Беларусі. Але для тых, хто праводзіць навучальныя гурткі ў нашай краіне і спрыяе распаўсюджванню гэтай формы, вельмі важна бачыць стратэгічныя арыенціры і ўвесь час шукаць свае адказы на розныя праблемныя пытанні. Адным з падмуркаў для гэтага можа быць прапанаваная Стафанам Ларсанам канцэптуальная сістэма дэмакратыі ў кантэксце навучальных гурткоў, што складаецца з сямі складнікаў:

  1. Роўны ўдзел
  2. Адносіны на адным узроўні (”па гарызанталі”)
  3. Дыскусійнасць
  4. Веды, што фармуюць пункт погляду
  5. Прызнанне адрозненняўу самаідэнтыфікацыі
  6. Унутраны дэмакратычны працэс прыняцця рашэнняў
  7. Дзеянні па фармаванні грамадства.

Гэтыя сем параметраў могуць быць арыенцірам як пры арганізацыі асобных гурткоў, так і пры аналізе пэўных агульных тэндэнцый адносна развіцця формы ў цэлым.

“Шведскую” лінію нумара працягвае таксама выступ Ленарта Фалегарда на Фестывалі навучальных гурткоў, у якім акцэнтуецца ўвага на магчымасцях шведска- беларускага супрацоўніцтва ў сферы развіцця навучальных гурткоў. Самой падзеі, што адбылася ў снежні мінулага года ў межах Тыдня нефармальнай адукацыі, прысвечаны артыкул Алёны Лугаўцовай ‘Запрашэнне ў кола. Нарыс пра Фестываль навучальных гурткоў”. Поруч з апісаннем таго, што адбывалася пад час форума, аўтар аналізуе сітуацыю з развіццём навучальных гурткоў у нашай краіне, факусуючы ўвагу на станоўчых і праблемных момантах. Гэту тэму развіваюць у сваім артыкуле таксама Алёна Вялічка і Іна Губарэвіч. Аўтары аналізуюць першыя вынікі станаўлення гэтай формы ў Беларусі. З артыкула можна даведацца пра найбольш папулярныя тэмы навучальных гурткоў, якія адносяцца да сфер асабістага развіцця і прафесійнай кампетэнтнасці. Аўтары робяць заўвагу, што працэс адаптацыі навучальных гурткоў у нашай краіне адбываецца дастаткова марудна. У матэрыяле робіцца спроба вызначыць прычыны гэтага і выказваюцца канструктыўныя прапановы па вырашэнні. Сярод іх вылучаецца ідэя надання сістэмнага і ўстойлівага характару развіцця навучальных гурткоўу нашай краіне праз пошук і рэгулярную падтрымку “правайдэраў” (арганізацый, устаноў і асобаў), зацікаўленых у пастаянным выкарыстанні гэтай формы.

У гэтым нумары мы друкуем працяг матэрыяла Наталлі Рабавай, прысвечанага вынікам даследавання попыту на навучанне ў галіне нефармальнай адукацыі. Гэтым разам аўтар прадстаўляе і аналізуе ступень запатрабаванасці ў дарослых самой формы навучальных гурткоў магчымасць удзелу, актуальныя тэмы, успрыняцце назвы і г.д.).

Шэраг матэрыялаў нумара прадстаўляюць досвед арганізацыі і правядзення навучальных гурткоў рознай тэматыкі, для розных мэтавых групаў і ў розных рэгіёнах Беларусі.

Завяршае нумар артыкул Галіны Верамейчык і Марыны Малінінай “Народныя вышэйшыя школы ў Швецыі: учора, сёння, заўтра”, у якім разглядаецца сістэма нефармальнай адукацыі дарослых у Швецыі. Аўтары паказваюць яе шматбаковасць, разнастайнасць і ўзаемазвязанасць, што, на нашу думку, дазваляе лепш зразумець той кантэкст, у якім знаходзяцца навучальныя гурткі ў Швецыі. Не менш цікавым з’яўляецца апісанне таго, як арганізавана ў гэтай скандынаўскай краіне падрыхтоўка педагогаў (андрагогаў) для адукацыйных устаноў і арганізацый сферы нефармальнай адукацыі дарослых.

Спадзяемся, што матэрыялы гэтага нумара стануць укладам у абагульненне і пэўную рацыяналізацыю назапашанага досведу па распаўсюджванні і развіцці навучальных гурткоў у нашай краіне.
Галоўны рэдактар часопіса
Дзмітрый Карпіевіч

Змест

Спасылкі вядуць да файлаў PDF з артыкуламі

Summary in English

Падзея

Учебный кружок: важность партнерства
Леннарт Фалегард
Приглашение в круг. Очерк о Фестивале учебных кружков
Алена Луговцова

Аналітыка

Семь составляющих демократии в контексте учебных кружков
Стаффан Ларссон

Рэфлексія

Раз кружок, два кружок… Триста кружков — это много или мало?
Алена Величко, Инна Губаревич

Трэнерская скрынка

Упражнение “Цветное джакузи”
Упражнение “И поэтому я….”
Упражнение “Трудные вопросы”
Упражнение “Страшные истории”
Упражнение “Свободные ассоциации”
Упражнение “Машина”
Упражнение “Раунды”
вкладыш

Даследаванні

Исследование отношения потребителей к учебным кружкам: результаты фокус-групп
Наталья Рябова

Досвед

Об опыте и особенностях работы учебных кружков в Гомельской области
Нина Кекух
Кружок в треугольных рамках: этапы становления
Ольга Свидерская
Школа заботливых родителей
Светлана Шаркевич

Замежны досвед

Народные высшие школы в Швеции: вчера, сегодня, завтра
Галина Веремейчик, Марина Малинина

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары