Зараз вы тут: Адукатар » Часопіс «Адукатар» №10 (2006)

Слова рэдактара

Паважаныя сябры!

У гэтым годзе часопіс “Адукатар” шмат увагі надаваў асэнсаванню ключавых тэндэнцый развіцця нефармальнай адукацыі. Відавачна, што нягледзячы на не вельмі спрыяльныя знешнія ўмовы, дадзеная сфера ў Беларусі развіваецца. І гэта адбываецца, перш за ўсё, праз практыку. Ужо бачна, што нефармальная адукацыя мае свае прыярытэтныя накірункі, формы і метады. Вельмі важна пастаянна аналізаваць тое, што атрымоўваецца, і вызначаць, за кошт чаго можна развівацца, дзе знаходзяцца тыя самыя “кропкі росту”. А яны палягаюць у розных элементах нефармальнай адукацыі. У тым ліку і ў педагагічных аспектах, разгляду якіх, галоўным чынам, прысвечаны гэты нумар.

Можна смела сцвярджаць, што трэнінгі, семінары з’яўляюцца адной з асноўных форм адукацыйнай дзейнасці некамерцыйных арганізацый, а трэнерства сталася відам прафесійнай дзейнасці і значным фенаменам. На старонках часопіса вы знойдзеце некалькі матэрыялаў, прысвечаных тэме трэнерскай дзейнасці ў некамерцыйнай арганізацыі.

Пра свой асабісты шлях да трэнерства, пра розныя асаблівасці, магчымасці, перавагі, рызыкі гэтай дзейнасці разважае ў інтэрв’ю “Я не магла нават марыць пра такую прафесію…” старшыня савета ГА “Адукацыя без межаў” Галіна Верамейчык.

У матэрыяле “Трэнерская дзейнасць у некамерцыйнай арганізацыі: крызіс жанра ці нешта іншае?” можна пазнаёміцца з некаторымі вынікамі круглага стала, які быў ініцыяваны нашай рэдакцыяй. У працы круглага стала прынялі ўдзел трэнеры грамадскіх арганізацый, а яго мэтай было абмеркаванне розных аспектаў адукацыйнай дзейнасці некамерцыйных арганізацый, спецыфікі трэнерства і перспектыў развіцця семінараў і трэнінгаў як формы нефармальнага навучання. Вынікі абмеркаванняў і дыскусій пад час праведзенай сустрэчы сведчаць пра тое, што ў сітуацыі, калі ўсё цяжэй для суб’ектаў нефармальнай адукацыі арганізоўваць навучальную дзейнасць, уласна педагагічныя праблемы часам адыходзяць на другі план. Больш актуальным становіцца аналіз прычын такога становішча, пошук адказаў на пытанні арганізацыйнага і рамачнага характару. 3 іншага боку, скарачэнне трэнерскай практыкі, напэўна, звязана і са зместам і з якасцю праграм, а не толькі з арганізацыйнымі аспектамі.

Пытанні “трэнерскай кухні” па-ранейшаму застаюцца вельмі актуальным! і запатрабаванымі адукацыйнай грамадскасцю. Таму нам вельмі прыемна прадставіць на сваіх старонках тры артыкулы, у якіх разглядаюцца розныя аспекты трэнерскай дзейнасці.

Алена Карпіевіч і Таццяна Краснова ў артыкуле “Вельмі суб’ектыўны вобраз развіцця прафесіяналізму трэнера” спрабуюць паразважаць над вельмі важнымі пытаннямі: Як можна павышаць трэнерскую кваліфікацыю ў сучасных умовах? На што трэба звяртаць увагу дзеля пастаяннага прафесійнага росту? Адкуль можна атрымаць дапамогу для развіцця сваёй трэнерскай кампетэнтнасці? На мой погляд, у аўтараў атрымліваецца разгледзець не толькі асобныя накірункі павышэння кваліфікацыі, а і паглядзець на праблему дастаткова сістэмна. Дадзены артыкул цікавы яшчэ сваім спосабам напісання. Значная частка Яго складаецца з дыялогу аўтараў паміж сабой. Такі ход дазваляе ўбачыць, якім чынам з’яўляецца тая ці іншая выснова.

3 праблемай супраціўлення ўдзельнікаў на трэнінгах і семінарах сустракаліся бадай усе трэнеры. Чаму гэта адбы ваецца? Што на гэта ўплывае? Якая прырода супраціўлення ўдзельнікаў навучальных праграм? Над гэтымі і іншымі пытаннямі разважаюць Алена Кас’янік і Іна Губарэвіч у артыкуле “Як трэнеру працаваць з супраціўленнем удзельнікаў на семінарах, трэнінгах?”. Аўтары аналізуюць прыроду гэтай з’явы і прапануюць некаторыя шляхі вырашэння.

Эфектыўнасць трэнерскай дзейнасці залежыць ад шматлікіх складнікаў і дробязей. Адным з прыкладаў прадуктыўных прыёмаў пад час правядзення семінараў і трэнінгаў прадстаўляецца выкарыстанне метафар. Ягор Мароз у сваім артыкуле адказвае на пытанне: Што дае выкарыстанне метафар у адукацыі дарослых? Аўтар паказвае, што метафара дазваляе праз яркія і кампактныя вобразы стварыць умовы для больш дакладнага разумения і лягчэйшага засвойвання асноўных палажэнняў зместу.

Поруч з трэнерскай дзейнасцю ў гэтым нумары абмяркоўваецца шэраг іншых тэм нефармальнай адукацыі.

Ёсць накірункі, якія могуць стаць своеасаблівай візітоўкай нефармальнай адукацыі. Менавіта адзін з гэтых напрамкаў прадстаўляе ў сваім артыкуле Уве Гартэншлегер. Размова ідзе пра гістарычную адукацыю для дарослых. Аўтар на прыкладзе практычнай дзейнасці арганізацый з Германіі, Узбекістана, а таксама краін Паўднёва-ўсходняй Еўропы разважае над пытаннямі: Ці трэба варушыць мінулае, калі яно не бясспрэчна і выклікае боль, цяжкасць разумення? Якая роля гістарычнай адукацыі дарослых дзеля будавання агульнай будучыні ў нашых краінах, у Еўропе, у свеце? На якіх прынцыпах павінны будавацца навучальныя праграмы для дарослых, зместам якіх выступаюць складаныя падзеі, што ўжо сталі гісторыяй?

У мінулым нумары быў размешчаны артыкул “Падыходы да стандартаў і стандартызацыі ў нефармальнай адукацыі”, які з’яўляецца часопісным варыянтам распрацаванага групай аўтараў (В.Мацкевіч, С.Мацкевіч, Т. Вадалажская) тэкста “Стандарты і стандартызацыя ў нефармальнай адукацыі: падыходы і вызначэнні”. Зараз мы публікуем дзве рэцэнзіі на гэты тэкст. Тым самым фактычна распачынаецца дыскусія, прысвечаная пытанням эфектыўнасці і якасці адукацыйных праграм сферы нефармальнай адукацыі. Гэтай тэме таксама прысвечаны артыкул В. Журакоўскага “Стандарты ацэнкі дзейнасці арганізацый нефармальнай адукацыі”. Аўтар прапануе дастаткова арыгінальны падыход праз увядзенне набору паказчыкаў, якія можна выкарыстоўваць пры ацэнцы дзейнасці арганізацый нефармальнай адукацыі.

Надалей, плануем праблеме стандартаў якасці ў сферы нефармальнай адукацыі надаваць асаблівую ўвагу.

У беларускай адукацыйнай прасторы пачынае станавіцца рэгулярным правядзенне такой падзеі, як Тыдзень нефармальнай адукацыі і асветы. У снежні гэтага года ён адбыўся ўжо другі раз і быў прысвечаны тэме “Праграмы нефармальнай адукацыі для прафесійнага росту і самаўдасканалення”. У рубрыцы “Падзея” змешчаны сціслы матэрыял пра асноўныя дзеянні і мерапрыемствы. А ў наступным нумары больш падрабязна будзе прадстаўлена асноўная падзея Тыдня — Фестываль навучальных гурткоў.

Завяршаючы кароткі экскурс па старонках апошняга нумара гэтага году, адзначу, што ён атрымаўся з аднаго боку “мазаічным”, а з другога — цэльным і шматбаковым.

Змест

Спасылкі вядуць да файлаў PDF з артыкуламі

Summary in English

Трэнерская дзейнасць у некамерцыйнай арганізацыі

Тренерская деятельность в некоммерческой организации: кризис жанра или что-то иное?
“Я не магла нават марыць пра такую прафесію…”
Інтэрв’ю з трэнерам Галінай Верамейчык
Очень субъективный образ развития профессионализма тренера
Елена Карпиевич, Татьяна Краснова
Выкарыстанне метафар у адукацыі дарослых
Ягор Мароз
Как тренеру работать с сопротивлением участников на семинарах, тренингах?
Инна Губаревич, Елена Касьяник

Трэнерская скрынка

методы “E-mail адрес”, “Триада”, “33 спрятанные карточки”, “Односторонняя и двусторонняя коммуникация”

Праблема якасці ў нефармальнай адукацыі

Рецензии на работу “Стандарты и стандартизация в неформальном образовании: подходы и определения” (Мацкевич В.В., Мацкевич С.А., Водолажская Т.В.)
Лариса Кирилюк, Светлана Наумова
Стандарты оценки деятельности организаций неформального образования
Валерий Жураковский

Тыдзень нефармальнай адукацыі

Тыдзень нефармальнай адукацыі 2006: крок наперад
Улад Вялічка

Замежны досвед

Воспоминания для будущего. Опыт и размышления по образованию взрослых
Уве Гартеншлегер

Кніжная палічка

Рецензия на книгу “Искусство жить в мире с самим собой, с другими, с природой” (М.С. Барановская, Е.И. Луговцова, О.М. Савчик)
Тамара Елисеева

www-адукацыя

Сайт Международной ассоциации фасилитаторов (МАФ)

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар


3 × 5 =

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары