Зараз вы тут: Адукатар » Часопіс «Адукатар» №1 (2004)

Слова рэдактара

Вы трымаеце ў руках першы нумар часопіса “Адукатар”.

Прайшло некалькі гадоў з таго моманту, калі ў межах партнёрскай сеткі грамадскіх аб’яднанняў, якія займаюцца грамадзянскай адукацыяй, узнікла ідэя такога выдання. Рэалізацыя задумы пэўны час па розных прычынах стрымлівалася. Але можа гэта і да лепшага… За гэтыя гады быў назапашаны пэўны досвед у галіне нефармальнай адукацыі, а таксама з’явілася значная колькасць новых суб’ектаў гэтай дзейнасці — арганізацыі, структуры, нефармальныя ініцыятывы. Спадзяемся, што нарэшце прыйшоў спрыяльны час для выдання часопіса, які можа садзейнічаць абагульненню і асэнсаванню багатага практычнага вопыту, прэзентацыі новых ідэяў, атрыманню зваротнай сувязі на намаганні ў адукацыйнай дзейнасці.

Часопіс, які мы прапануем вашай увазе, вызначаецца як выданне сферы нефармальнай адукацыі і арыентуецца на адукатараў — практыкаў, якія займаюцца адукацыйнай і асветніцкай дзейнасцю ў нефармальнай адукацыі, перш за ўсё ў грамадскіх арганізацыях. Плануецца, што ў ім будуць змяшчацца матэрыялы практычнага і тэарэтычнага характару напрыклад:
аналітычныя артыкулы пра мэты, змест і формы нефармальнай адукацыі,
інфармацыйныя і рефлексійныя матэрыялы пра праекты і праграмы, што рэалізуюцца сёння грамадскімі арганізацыямі і іншымі структурамі,
метадычныя рэкамендацыі па выкарыстанні форм і метадаў навучання,
анатацыі і рэцэнзіі на артыкулы і навукова-метадычныя выданні,
агляд інтэрнет-сайтаў па адукацыйнай тэматыцы
і іншае.

Акрамя таго, традыцыйнай у часопісе стане рубрыка “трэнерская скрынка”, якая ўяўляе сабой своеасаблівую картатэку метадаў. Для кожнага нумара будзе падрыхтавана апісанне чатырох метадаў навучання, адпаведных пэўнай тэме. У першым нумары мы прапануем вам два метады ўваходжання ў тэму, а таксама дзве інтэрактыўныя гульні. “Трэнерская скрынка” мае выгляд укладыша, які можна дастаць з сярэдзіны часопіса і выкарыстоўваць у сваёй практычнай дзейнасці.

Неабходна звярнуць увагу, што на сённяшні мо-мант нефарамальная адукацыя (яе змест, формы, маг-чымыя перспектывы развіцця ва ўзаемадзеянні з фар-мальнай сістэмай) знаходзіцца на этапе станаўлення і афармлення. Шмат якія падыходы з’яўляюцца не дас-таткова вызначанымі альбо супярэчлівымі. Хацелася б, каб часопіс “Адукатар” стаў своеасаблівай пляцоўкой для камунікацыі і прынцыповых узгадненняў розных пунктаў гледжання. Калі гэта сапраўды атрымаецца, мы, магчыма, зробім значны крок у якасным развіцці нашай прафесійнай супольнасці.

Трэба зазначыць, што ў сваім змесце і спосабе напісання часопіс будзе арыентавацца не толькі выключна на трэнераў, прадстаўнікоў трэцяга сектара, але ж і на шырокую педагагічную грамадскасць. Перш за ўсё, на тых выкладчыкаў, настаўнікаў, метадыстаў, арганізатараў, хто спрабуе ў адукацыйным працэсе не столькі “даваць веды”, а развіваць здольнасці самастойнага мыслення і сацыяльныя кампетэнтнасці. Іх каментары, заўвагі, прапановы, распрацоўкі могуцьтаксама змяшчацца на старонках гэтага выдання.

Калегі! Мы ўпэўненыя, што цікавасць і карыснасць нашага выдання будзе залежыць не толькі ад намаганняў рэдакцыйнай групы, але і ад актыўнасці чытачоў — патэнцыйных аўтараў будучых нумароў “Адукатара”.

Прапануем вам з дапамогай “Адукатара” друкаваць свае матэрыялы, апісваць досвед, распавядаць цікавыя (смешныя ці “жахлівыя”) выпадкі са сваёй адукацыйнай практыкі, анансаваць семінары, канферэнцыі і іншыя адукацыйныя мерапрыемствы. Мы спадзяемся, што праз часопіс “Адукатар” вы будзеце мець магчымасць знайсці не толькі цікавых, прафесійных суразмоўцаў, але і новых партнёраў.

Што тычыцца перыядычнасці выхаду часопіса, то звяртаем Вашу ўвагу: на працягу гэтага года плануецца выданне 5 нумароў, прычым кожны нумар будзе мець акрэсленую тэму. Першы — прысвячаецца нашаму агульнаму і асноўнаму кірунку дзейнасці — нефармальнай адукацыі і яе формам. А ў якасці бліжэйшых планаў прапануем наступныя магчымыя тэмьі: адукацыя дарослых, устойлівае развіццё і адукацыя, міжкультурнае навучанне, а таксама гендэрная, экалагічная, бізнес-адукацыя і г.д.

Поспехаў вам і актыўнага супрацоўніцтва ў галіне нефармальнай адукацыі.

Асобна хочацца выказаць шчырую падзяку ўсім тым, хто зрабіў магчымым выданне гэтага нумара: калегам па рэдакцыі і па партнёрскай сетцы грамадскіх аб’яднанняў, якія займаюцца грамадзянскай адукацыяй, аўтарам артыкулаў, замежным партнёрам з Institut f?r Internationale Zusammenarbeit des Deutschen Volkshochschul-Verbandes e.V. (IIZ/DW) (Германія) i Studief?rbundet Vuxenskolan (Швецыя).

Змест

Спасылкі вядуць да файлаў PDF з артыкуламі

Summary in English

Аналітыка

Нефармальная адукацыя дарослых у беларускім трэцім сектары: асаблівасці развіцця
Улад Вялічка
Cистема гражданского образования в третьем секторе Беларуси
Виктор Чернов

Размовы пра важнае

Партнёрства дзеля адукацыі

Тэматычная пляцоўка

Гендерные знания и гражданское образование
Людмила Петина

Рэфлексія

Знакомьтесь: шведский учебный кружок
Алёна Величко
Игры, в которые играют?
Из опыта проведения методического семинара-тренинга для студентов-психологов
Дарья Азарко, Сергей Лабода, Алёна Луговцова

Дзённік адукатара

Пра рэформу адукацыі ў Чэхіі: прыватныя нататкі
Таццяна Буйко

Замежны досьвед

Тыдзень адукацыі на працягу ўсяго жыцця: пашырэнне межаў Еўропы
Ілеана Боэру, Крысціяна Улад

Кніжная палічка

Стратэгія актыўнага навучання – стратэгія грамадзянскай адукацыі
Алена Карпіевіч
Анатацыі на перыядычныя выданні і кнігі па тэме нефармальнай адукацыі

www-адукацыя

Агляд сайтаў, прысвечаных нефармальнай адукацыi.

Трэнерская скрынка

Угон Самолёта, Болото, Ящик с инструментами, Обмен карточками

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар


2 + = 4

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары