Зараз вы тут: Навiны » Час на сябе, сяброў і каханне

Заняткі “Універсітэту Залатога Веку” распачаліся 29 красавіка ў Гродне. Удзел у гэтым праекце бярэ некалькі дзесяткаў сталых гарадзенцаў і гарадзенак, якія хочуць жыць паўнавартасным жыццём. А гэта азначае – мець магчымасць развівацца, рэалізоўваць свае мары, кантактаваць з людзьмі, быць карыснымі грамадству.

Першая агульная сустрэча слухачоў “Універсітэту Залатога Веку” была прысвечаная псіхалогіі сталага ўзросту.

Праводзіла яе псіхолаг-кансультант  Ірына Марыева (на здымку справа).

Наперадзе ва ўдзельнікаў праекта, які ладзіцца грамадскім аб’яднаннем “Цэнтр “Трэці сектар”, цікавыя сустрэчы і дыскусіі па сэксуальным жыцці ў сталым ўзросце, юрыдычных пытаннях, якія могуць цікавіць сталых людзей, спосабах падтрымкі фізічнага і псіхічнага здароўя.

Апроч таго, удзельнікі праекта будуць наведваць розныя курсы па інтарэсах, некаторыя з якіх ініцыявалі і будуць праводзіць самі.

Ужо на наступным тыдні пачнецца навучанне карыстанню кампутарам, стартуе курс “Акадэмія мастацтваў Залатога Веку”.

Аматараў гісторыі роднага горада чакае першая экскурсія з цыклу “Вандроўкі ў часе і прасторы”, а тых, хто клапоціцца пра сваё здароўе – заняткі йогай.

Апроч таго, у межах праекта будзе працаваць курс “Жыццёвы дзённік у фотаздымках”.

Яго ўдзельнікі будуць ствараць своеасаблівую гісторыю ХХ-га ст. у выглядзе фотаздымкаў і ўспамінаў сталых гарадзенцаў пра розныя падзеі ў жыцці горада, краіны, свету.

Першыя Ўніверсітэты для сталых людзей пачалі ўзнікаць у пачатку 70-х гг. мінулага стагоддзя.

Сёння толькі ў суседняй Польшчы іх існуе больш за сотню.

Фота Вітаўта Рудніка


Першая агульная сустрэча слухачоў “Універсітэту Залатога Веку” была прысвечаная псіхалогіі сталага ўзросту.
Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары