Грамадзкая арганізацыя «Грамадзянскі форум» запрашае маладых людзей ва ўзросьце ад 16 да 22 год, якія вучацца ў сярэдняй школе ці ВНУ, да ўдзелу ў двухдзённым сэмінары, які адбудзецца 13–15 жніўня.
Падчас сэмінару ўдзельнікі атрымаюць навыкі лідэра адукацыйнага гуртка, навучацца арганізоўваць малую групу людзей («гурток»), каб рэгулярна сустракацца й разам набываць новыя цікавыя веды й уменьні, зразумеюць, як людзі робяцца лідэрамі, даведаюцца пра псыхалягічныя сакрэты лідэрства ды спраўдзяць, ці змогуць яны кіраваць і весьці за сабой калектыў. Таксама яны пазнаёмяцца з моладзьдзю з розных гарадоў Беларусі.
Лектарамі на сэмінары будуць маладыя выкладчыкі з досьведам працы ў ВНУ і шматгадовым досьведам у вобласьці нефармальнай адукацыі. Пасьля ўсяго курсу (сэмінар і канфэрэнцыя) удзельніку выдаецца сэртыфікат.
Ад’езд зь Менску 13 жніўня а 12.00. Месца правядзеньня сэмінару: Спартовы комплекс у Лагойскім раёне.
Грашовы ўнёсак удзельніка складае 10 000 руб.(на печыва, сок і гарбату для правядзеньня кававых перапынкаў). Неабходна мець пры сабе пашпарт для засяленьня.
Арганізатары забясьпечаць удзельнікам пражываньне й харчаваньне, а таксама кампэнсуюць выдаткі на праезд.
Заўвага: Гэты сэмінар пачатковага ўзроўню, таму маладыя людзі, якія былі на папярэдніх сэмінарах, у гэтым мерапрыемстве ўдзельнічаць ня змогуць.
Каб прыняць удзел, неабходна даслаць анкету (402_lah-ankieta) на эл. адрас: cf.minsk@gmail.com.
Апошні тэрмін падачы заявак: 10 жніўня.
З дадатковымі пытаньнямі зьвяртайцеся праз тэл.: +375 29 182–57–28 Velcom.
Паводле nastaunik.info