Зараз вы тут: Навiны » Бяспечныя інфармацыйныя тэхналогі: Дыстанцыйны курс для беларускіх настаўнікаў

Паважаныя калегі!
Сучасныя сродкі масавай інфармацыі створаны дзеля таго, каб зрабіць нашае жыццё больш лёгкім і цікавым. Мы і нашыя вучні выкарыстоўваем інтэрнэт для навучання, забаваў, як сродак зносінаў і многае іншае. Ніводны сучасны чалавек, напэўна, не ўяўляе свайго жыцця без кампутара і інтэрнэту.

Але, на жаль, гэтыя сучасныя сродкі нясуць у сябе і пагрозу. Асабліва для дзяцей. Настаўнік заўсёды побач з вучнем. І ён абавязаны прадухіліць гэтую небяспеку.

Запрашаем вас прайсці курс дыстанцыйнага навучання «Бяспечныя інфармацыйныя тэхналогі».

Мэтай курса з’яўляецца развіццё ўмення бяспечнага выкарыстання інфармацыйных тэхналогій і забеспячэнне адпаведнымі навыкамі.

У ходзе навучання вы даведаецеся пра уплыў інфармацыйных тэхналогій на фізічнае і псіхічнае здароўе, і

нтэрнэт-залежнасць, пашырыце свае веды пра легальныя і шкодныя праграмы, абмяркуеце праблему кібер-злачыннасці і многае іншае.

Дыстанцыйны курс – эта ўнікальная магчымасць атрымаць дадатковую адукацыю без адрыву ад працы, выдзяляючы гэтаму па 20–30 хвілін некалькі разоў на тыдзень на працягу месяца.

Кожны удзельнік, які пройдзе курс дыстанцыйнага навучання, атрымае сертыфікат.

Дыстанцыйнае навучанне – выйсце для людзей занятых, перадавых, жадаючых рухацца наперад у галіне самаадукацыі. Менавіты такімі павінны быць настаўнікі.

Таму сардэчна запрашаем! Лістуйце на e-mail: binfot11@gmail.com. Кожны жадаючы атрымае запрашэнне.

Паводле інфармацыйнага ліста

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары