ФОТАКОНКУРС “БЕЛАРУСЬ ШМАТЛІКІХ КУЛЬТУРАЎ”
Працягваецца фотаконкурс «Беларусь шматлікіх культураў” адрасаваны вучням старэйшых клясаў і студэнтам.
Ідэя конкурсу – пазнаёміцца зь беларускаю культурай з дапамогай фатаграфіі. Удзельнікі конкурсу на сваіх здымках мусяць прадставіць рэлігійныя й гістарычныя помнікі, абарончыя збудаваньні, замкі ды палацы.
КАНФЭРЭНЦЫЯ “АБАРОНА Й ГАРАНТЫІ ПРАВОЎ ПАЦЫЕНТАЎ У РЭСПУБЛІЦЫ БЕЛАРУСЬ: ПРАБЛЕМЫ Й ПЭРСПЭКТЫВЫ”
23 верасьня 2010 году ў Менскім Міжнародным адукацыйным цэнтры, IBB адбудзецца канфэрэнцыя “Абарона й гарантыі правоў пацыентаў у Рэспубліцы Беларусь: праблемы й пэрспэктывы”.



