Кароткая інфармацыя пра АГА
АГА - нефармальная сетка беларускіх адукацыйных НДА
Арганізацыі Грамадзянскай Адукацыі (скарочана - АГА) - нефармальная сетка беларускіх недзяржаўных грамадскіх аб'яднанняў, якія працуюць у сферы адукацыі дарослых, грамадзянскай, нефармальнай адукацыі і асветы.
Наша сетка з'яўляецца адным з найбольш паспяховых прыкладаў сінэргетычнай кааперацыі беларускіх НДА, якія працуюць у адукацыйнай сферы.
Місія нефармальнай сеткі АГА - садзейнічаць развіццю грамадзянскай адукацыі на Беларусі і стварэнне ўмоваў для фармавання беларускай школы грамадзянскай адукацыі, заснаванай на нацыянальных і сусветных дасягненнях педагагічнай і сацыяльнай думкі.
У межах дамовы і дзеля дасягнення статутных мэтаў і задач арганізацыі грамадзянскай адукацыі рыхтуюць і рэалізуюць сумесные праекты і праграмы. Гэтая дзейнасць спрыяе абмену досведам паміж беларускімі адукатарамі, стымулюе павышэнне якасці паслугаў у сферы грамадзянскай адукацыі на Беларусі, а таксама дазваляе развіваць супрацоўніцтва з партнерамі з іншых краін. Так, напрыклад, на працягу апошніх гадоў мы актыўна ўзаемадзейнічаем з партнерамі са Швецыі (Studieförbundet Vuxenskolan) и Германіі (Institut fur Internationale Zusammenarbeit des Deutschen Volkshochschul-Verbandes e.V.). За апошнія гады пры ўдзеле арганізацый грамадзянскай адукацыі было праведзена
- больш за 200 гурткоў па розных тэмах для звычайных грамадзян па ўсёй Беларусі. Сумеснымі намаганнямі вядзецца Рэсурсная праграма навучальных гурткоў, якая прапаноўвае метадычную падтрымку лідэрам-пачаткоўцам і дапамагае пры распрацоўцы навучальна-метадычных матэрыялаў.
- Больш за 15 школ-семінараў па павышэнні кваліфікацыі і/альбо падрыхтоўцы новых адукатараў.
- Выдадзена дванадцаць нумароў часопіса "Адукатар".
- Праведзена тры Тыдні нефармальнай адукацыі і асветы.
- 15-17 верасня 2006 г. у Мінску агульнымі намаганнямі быў праведзены першы Фестываль нефармальнай адукацыі.
кантактны e-mail:
aha.info@gmail.com
Комментарии