Біржа кансалтынгавых паслугаў запрашае прадстаўнікоў НДА на сустрэчы ў ліпені. Мэта – пазнаёміць НДА з магчымасьцямі Біржы.
Расклад сустрэчаў:
– 18.07 – Маладэчна;
– 24.07 – Бабруйск;
– 25.07 – Паставы.
Фармат сустрэчаў прадугледжавае 2 гадзіны размоваў на тэмы:
– Ідэя Біржы.
– Разуменьне арганізацыйнага разьвіцьця ў шырокім сэньсе.
– Навучаньне працы з ан-ляйн плятформай Біржы.
– Адказы-пытаньні.
Каб узяць удзел, неабходна даслаць у адвольнай форме заяўку на электронны адрас: orgconsulting.by@gmail.com
Паводле orgconsulting.by