Зараз вы тут: Навiны, Слайдшоу » Беларускія адукатары даведаліся, як і чаму вучыць дарослых

Ірына Новік

Другі модуль “Школы адукатараў”, якая рыхтуе трэнераў для працы з дарослымі, прайшоў у верасні пад Гомелем, на базе адпачынку “Ранчо”. Удзел у занятках узялі больш за 40 трэнераў-пачаткоўцаў. Гэтым разам яны даведаліся аб тэорыях навучання, псіхалагічных і сацыяльных асаблівасцях у адукацыі дарослых і прынцыпах стварэння вучэбных праграм. У якасці прыкладу паспяховага праекта ў галіне нефармальнай адукацыі дарослых разгледзелі працу Народных універсітэтаў у Германіі.

most_6d0008ec3fbb2db0dabb58bffff16134

Трэнер другога патока адукатараў Сяргей Лабода, прэзентуе праграму навучання. Часам гэта выглядае гэта як план ператварэння звычайнага чалавека ў суперчалавека-адукатара

Ніякага ціску, поўная дабравольнасць, адсутнасць пакарання і права быць пачутым – вучыцца ў такіх умовах захочацца нават міма волі. Гэта не мары ці летуценні, а неабходныя ўмовы, што трэба стварыць для навучэнцаў паводле андрагогікі – навукі пра адукацыю дарослых. Калі дадаць да вышэйсказанага абавязковасць дакладна абранай мэты і цэнтраванасць на асобу навечэнца, то розніца паміж звыклым “фармальным” навучаннем дзяцей і тым, што прарапануецца для паспяхована навучання дарослых, робіцца відавочнай.

st_2

Будучыя трэнеры на занятках

“Дарослыя хочуць вучыцца і на тое існуе шмат прычынаў,” – кажа ў адной са сваіх лекцый трэнерка з Германіі Моніка. Разам з групай пачынаюць узгадваць галоўныя:

  • Каб не адставаць ад сучаснага света…
  • не страціць сувязь з маладым пакаленнем, уласнымі дзецьмі ці ўнукамі…
  • працягваць будаваць кар’еру…
  • быць запатрабаваным у новых абставінах, што імкліва змяняюцца…
  • стаць мабільным – падарожнічаць і пазнаваць свет і новых людзей…

Аб’ядноўвае ўсе нагоды сучасная канцэпцыя “навучання праз усё жыццё”. Яна сцвярджае, што вучыцца здольны і можа любы чалавек, у любым узросце. У гэтай тэорыі дарослых і нават сталых не разглядаюць больш як “адпрацаваны матэр’ял”. Уіх бачаць вялікі патэнцыял для развіцця грамадства.

st_3

Аднак жа каб вучыць людзей з адукацыяй і вялікім жыццёвым досведам, самім адукатарам таксама трэба набыць пэўныя кампетэнцыі. Таму навучанне ў “Школе адукатараў” мае і шмат практычных момантаў, калі атрыманыя тэарэтычныя веды дразу адпрацоўваюцца на калегах. Прынцыпы навучання ў групах, выкарыстання розных каналаў успрыняцця (слых, зрок і г.д.), самастойнасць навучання, змена відаў дзейнасці – уласны досвед дазваляе праверыць, што з прапанаваных прыёмаў лепш пасуе да пэўнай навучальнай сітуацыі.

На школе адукатараў на ”Ранчо” нефармальна праходзілі нават адпачынкі. Магчыма на здымку коцік таксама засвойвае дадатковыя веды.

Такі навучальны дапаможнік прапанавалі для тэмы “Падарожжа для Беларусі” для навучэнцаў-візуалаў…

На школе адукатараў на ”Ранчо” нефармальна праходзілі нават адпачынкі. Магчыма на здымку коцік таксама засвойвае дадатковыя веды.

… а такое – для навучэнцаў-кінестэтыкаў

“З прычыны “нефармальнай” падрыхтоўкі адукатараў стала яшчэ больш цікава. Вельмі хочацца займацца гэтым і працаваць з людзьмі, – падзялілася ўражаннямі ад заняткаў Ганна Шкадун з Магілёўскага гендарнага цэнтра “Ружа”. – У такім навучанні удзельнікі больш актыўныя, удзельнічаюць у адукацыйным працэсе і, па сутнасці, самі яго выбудоўваюць. Праз тое нефармальная адукацыя дае больш практычных навыкаў, каторыя можна выкарыстаць у жыцці”. Меркаваннем Ганны, варта было б і ў школе дзецям даваць веды такім чынам. Бо зараз там зашмат фармалізма – “колькі клетак адступіць, якога колеру чарніламі пісаць – гэта толькі забівае галовы і настаўнікам і вучням, а для жыцця з таго карысці ніякай. ”

На школе адукатараў на ”Ранчо” нефармальна праходзілі нават адпачынкі. Магчыма на здымку коцік таксама засвойвае дадатковыя веды.

Цэлае заўжды большае за сум складнікаў. Так атрымалася і пры стварэнні “герба адукатараў” калі адлюстраванні магчымага ўнёску кожнага склаліся ў агульны малюнак

Важнасць “гарызантальнасці” пад час навучання, калі асоба кожнага з навучэнцаў не менш важная за асобу выкладчыка ці адукатара і сувязі паміж пакаленнямі праз навучальны працэс зазначыла Ала Балыш, дырэктарка Кармянскага мемарыяльнага музея. У музеі ужо зараз вядзецца навучальная праца – ёсць Цэнтр інфармацыйных камунікатыўных тэхналогій, праводзяцца трэнінгі для дарослых, у тым ліку для сталых, па камп’ютарнай граматнасці, для школьнікаў арганізаваны заняткі па здароваму ладу жыцця. “Зараз хочацца навучыцца новым методыкам працы, каб удасканаліць сваю работу. Ужо бачу некаторыя напрамкі, каторыя варта развіваць і ў нас.” Меркаваннем Алы, добра было б, напрыклад, даць магчымасць школьнікам пабыць адукатарамі-выкладчыкамі па камп’ютарнай граматнасці для сталых людзей: “Вучні – гэта ж хадзячыя энцыклапедыі. Калі іх правільна арганізаваць, то проста творчы вулкан атрымліваецца!”.

st_7

Ала Балыш (на здымку справа) за абмеркаваннем “нефармальных” пытанняў

Адной в крыніц ведаў пра тое, якой мае быць сістэма нефармальнай адукацыі, стала вывучэнне досведу Народных універсітэтаў што працуюць у Германіі. Апроч навучальных праграмаў, вялікую важнасць тут прыдаюць таксама сацыяльнаму і матэрыяльна-бытавому становішчу навучэнцаў. Ёсць адмысловыя курсы для мясцовых беспрацоўных і тых, хто прыехаў здалёк, каб знайсці працу ў Германіі. Для такіх курсаў важна наладжваць супрацу з цэнтрамі занятасці, вытворчасцю і бізнесам. А вось для забеспячэння роўных магчымасцяў акрымаць адукацыю для маладых бацькаў вырашылі наступнычанам: у Народны ўніверсітэт можна прыходзіць з дзецьмі. Пакуль бацькі вучацца, з імі пабавіцца запрошаная няня.

На школе адукатараў на ”Ранчо” нефармальна праходзілі нават адпачынкі. Магчыма на здымку коцік таксама засвойвае дадатковыя веды.

На школе адукатараў на ”Ранчо” нефармальна праходзілі нават адпачынкі. Магчыма на здымку коцік таксама засвойвае дадатковыя веды.

Прыдатнасць выкарыстання станоўчага досведу калегаў для развіцця беларускай нефармальнай адукацыі падкрэсліла Валянціна Кірылава , кіраўнічка Віцебскага цэнтра па эканамічнаму развіццю тэрыторый: ”Добра мець партнераў з вялікай практыкай, што працуюць паслядоўна і вынікова ў сэнсах. Гэта натхняе.” Яе думкаю, у “сучасным глабалізаваным і камп’ютарызаваным свеце адмаўляць чалавеку ў пашырэнні досведу і набыцці ведаў проста неразумна”: “У Віцескім рэгіене мы адкрылі 3 цэнтры дадатковай адукацыі – 2 у сельскай мясцовасці і адзін у абласным цэнтры”. Мяркуецца, што падрыхтоўка праграм тут будзе ладзіцца з улікам досведу, узросту і дзеяздольнасці бучуцых дарослых навучэнцаў, а самі цэнтры стануць яшчэ і пляцоўкамі для развіцця гістарычнай і культурнай спадчыны ды міжнарожнай супрацы. “Ужо сёння у нас ёсць кола педагогаў, якія маюць жаданне перайсці ў адукатары.”

Валянціна Кірылава ўважліва слухае, каб перадаць атрыманыя веды “педагогам, што гатовы стаць адукатарамі”.

Валянціна Кірылава ўважліва слухае, каб перадаць атрыманыя веды “педагогам, што гатовы стаць адукатарамі”.

Меркаваннем Ігара Рынкевіча, выкладчыка-юрыста, школа адукатараў значна пашарае магчымасці трэнерскай працы. Для сябе ён лічыць неабходным да ведаў атрыманых праз фармальную адукацыю дадаць кампетэнцыі адукатара: “Думаю, што гэтыя новыя веды спатрэбяцца ў выкладанні юрыдычных дысцыплін ва ўніверсітэце. Важна зрабіць такі сінтэз – выкарыстаць метады нефармальнай адукацыі і, такім чынам, зрабіць больш каларытнай і яркай адукацыю фармальную”.

Ігар Рынкевіч выкарыстоўвае “нефармальныя” магчымасці навучання. Магчыма, на арэлях веды будуць засвойвацца лепш?

Ігар Рынкевіч выкарыстоўвае “нефармальныя” магчымасці навучання. Магчыма, на арэлях веды будуць засвойвацца лепш?

Фота аўтаркі

Спасылкі на фота другога Модуля «Школы адукатараў» на Facebook:

Другі модуль адукацыйнага курса для першай групы ўдзельнікаў
https://www.facebook.com/media/set/?set=oa.723809351101080&type=3

Другі модуль адукацыйнага курса для другай групы ўдзельнікаў
https://www.facebook.com/media/set/?set=oa.723811327767549&type=3


Доўгатэрміновая адукацыйная праграма «Школа адукатараў» праводзіцца ў рамках праекта “Вучыцца, каб дзейнічаць», што фінансуецца Еўрапейскім саюзам і DVV International (са сродкаў Федэральнага міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця). Трохгадовы праект накіраваны на садзейнічанне рэалізацыі права на адукацыю на працягу ўсяго жыцця і грамадзянскі ўдзел.

Адукацыйныя модулі «Школы адукатараў» падрыхтаваны на аснове Глабальнай праграмы навучання і адукацыі дарослых Curriculum GlobALE (Распрацавана DVV International і Нямецкім інстытутам адукацыі дарослых), якая вызначае базавую кваліфікацыю выкладчыкаў, якія працуюць у сферы адукацыі дарослых ва ўсім свеце. Гэта праграма вызначае базавую кваліфікацыю выкладчыкаў, што працуюць у галіне адукацыі дарослых ва ўсім свеце.

uchitsia_deystvovat

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар


6 + = 12

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары