Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь сумесна з Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь пры фінансавай падтрымцы офіса АБСЭ у Менску падрыхтаваны электронны банк дадзеных прававой інфармацыі “Прававое рэгуляваньне дзейнасьці грамадзкіх аб’яднаньняў у Рэспубліцы Беларусь”.
Банк дадзеных утрымлівае сыстэматызаваную па тэматычных разьдзелах падборку нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь і міжнародных прававых актаў, якія тычацца парадку стварэньня грамадзкіх аб’яднаньняў і фондаў, іх дзяржаўнай рэгістрацыі, арганізацыйных пытаньняў іх дзейнасьці, а таксама формаў дакумэнтаў, якія прадстаўляюцца для дзяржаўнай рэгістрацыі.
Дадзены інфармацыйна-прававы рэсурс адрасаваны грамадзкім аб’яднаньням, прафэсійным саюзам, палітычным партыям, фондам, зарэгістраваным у Рэспубліцы Беларусь, а таксама асобам, якія цікавяцца пытаньнямі разьвіцьця грамадзянскай супольнасьці.
Банк дадзеных “Прававое рэгуляваньне дзейнасьці грамадзкіх аб’яднаньняў у Рэспубліцы Беларусь” выдадзены на кампакт-дыску, які зможа атрымаць кожная арганізацыя, палітычная партыя, прафсаюз, фонд бескаштоўна.
Выданьне банку дадзеных накіраванае на павышэньне прававой граматнасьці й законнасьці ў дзейнасьці грамадзкіх аб’яднаньняў.
Па пытаньнях атрыманьня кампакт-дыскаў арганізацыямі, зарэгістраванымі Міністэрствам юстыцыі, зьвяртайцеся праз тэлефоны: 200-62-47, 200-62-56, 200-61-95, 200-70-97.
Мясцовым грамадзкім аб’яднаньням і фондам неабходна зьвяртацца ў галоўнае ўпраўленьне юстыцыі аблвыканкамаў, Менскага гарвыканкаму па месцу рэгістрацыі.
Паводле ngo.by, minjust.by