Асацыація ALDA і яе беларускія партнэры Асьветніцкае грамадзкае аб’яднаньне “Фонд імя Льва Сапегі” і Грамадзкае аб’яднаньне “Беларуская арганізацыя працоўных жанчынаў” распачалі праект “TANDEM”, які стартуе з конкурсу міні-грантаў для беларускіх ГА і муніцыпалітэтаў.
Памер гранта для грамадзянскіх ініцыятываў складае да 4000 эўра, для партнэрскіх праектаў – да 8000 эўра. Праз гранты пэўныя ініцыятывы цягам 2012 і 2013 гадоў здолеюць наладзіць устойлівыя стасункі паміж грамадзянскай супольнасьцю й мясцовымі ўладамі.
Усе неабходныя дакумэнты для ўдзелу ў конкурсе й рэкамэндацыі па запаўненьні знаходзяцца ў даданым архіве “Tandem”.
Апошні тэрмін падачы заявак: 17 лістапада 2011 году.
Падрабязная інфармацыя – на сайце: http://bit.ly/uBIHbo
Паводле alda-europe.eu