Зараз вы тут: Навiны, Слайдшоу » Асацыяцыя заснавала намінацыю ў межах нацыянальнага конкурса журналісцкіх матэрыялаў “ТВОЙ СТЫЛЬ”

Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы заснавала намінацыю ”Лепшы матэрыял, прысвечаны сферы нефармальнай адукацыі” ў межах нацыянальнага конкурса журналісцкіх матэрыялаў “ТВОЙ СТЫЛЬ”, які з’яўляецца часткай IV Фестываля моладзевай журналістыкі “Твой стыль”, які пройдзе ў Гродна з 16 па 18 мая 2014 г.

Да ўдзелу ў конкурсе ў межах гэтай намінацыі запрашаюцца аўтары матэрыялаў, якія адлюстроўваюць важныя пытанні развіцця сферы нефармальнай адукацыі (тэндэнцыі, праблемы, поспехі ў гэтай сферы), паказваюць ролю адукацыйных і асветніцкіх арганізацый у развіцці грамадства, павышэнні якасці жыцця.

Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаныя каштоўнымі прызамі і дыпломамі падчас урачыстай цырымоніі ў заключны дзень Фестывалю.


Фестываль моладзевай журналістыкі “Твой Стыль” – адна з найбольш яркіх падзей у жыцці журналісцкай супольнасці Беларусі. У чарговы раз у Гродна з’едуцца лепшыя беларускія журналісты і тыя, хто марыць авалодаць сакрэтамі журналістыкі. Фестываль з’яўляецца ўнікальнай пляцоўкай для прэзентацыі творчых інфармацыйных праектаў, навучання ў вядомых журналістаў-прафесіяналаў, удзелу ў вялікай колькасці культурніцкіх і іншых імпрэзаў, сустрэч з вялікай колькасцю цікавых людзей.

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары