Зараз вы тут: Навiны » Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы (Беларусь) абвяшчае конкурс сярод адукатараў на правядзенне адукацыйнага курса “Школы адукатара. Крок 2”.

ahalogoШаноўныя калегі!

 

Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы (Беларусь) абвяшчае конкурс сярод адукатараў на правядзенне адукацыйнага курса “Школы адукатара. Крок 2”.

 

Мэтай школы з’яўляецца павышэнне кваліфікацыі беларускіх адукатараў, якія прадстаўляюць некамерцыйныя арганізацыі і зацікаўлены ў распрацоўцы канцэпцый адукацыйных мерапрыемстваў, а таксама прыцягнення сродкаў для рэалізацыі гэтых мерапрыемстваў.

Вынікам Школы павінны быць пісьменна складзеныя заяўкі на правядзенне адукацыйных і асветніцкіх мерапрыемстваў у межах Тыдня нефармальнай адукацыі-2011, які адбудзецца ў Беларусі з 24 верасня па 2 кастрычніка 2011 года.

Тэрмін правядзення Школы: 4 дні (14-17.07 альбо 21-24.07). Канчатковыя даты будуць зацверджаныя пасля адбору экспертаў.

Патрабаванні да эксперта:

–          наяўнасць асабістага досьведу распрацоўкі і рэалізацый адукацыйных праграм, праектаў, мерапрыемстваў;

–          валоданне метадалогіяй навучання распрацоўцы канцэпцый адукацыйных мерапрыемстваў (вызначэнне мэты і зместу, мэтавых груп, метадаў працы, неабходных рамкавых умоваў);

–          валоданне фасілітатарскімі ўменнямі, неабходнымі для працы з групай 15-18 чалавек;

–          валоданне ведамі і ўменнямі па навучанні напісання заявак на атрыманне сродкаў для рэалізацыі адукацыйных праектаў і мерапрыемстваў;

–          гатоўнасць працаваць у пары з нямецкім экспертам на этапе распрацоўкі праграмы Школы і яе правядзення.

Дадатковыя (не абавязковыя!) пажаданні:

–          валоданне нямецкай альбо ангельскай мовамі.

Праграма Школы павінна быць складзеная ў партнёрстве з нямецкім экспертам. Ролі ў час вядзення трэнінга трэнеры размяркоўваюць паміж сабой самастойна.

Будзем удзячныя за дапамогу ў распаўсюджанні гэтай інфармацыі і  дапамогу ў пошуку эксперта.

У выпадку неабходнасці пытанні можна адрасаваць каардынатару Школы адукатараў-2011 Святлане Анташкевіч па адрасе shkola.adukatara@gmail.com

 

На гэты  ж адрас да 10 чэрвеня чакаем заявак ад экспертаў, якія выкажуць жаданне ўзяць удзел у правяденні Школы адукатара.

Апроч заяўкі ў вольнай форме просім таксама прадставіць сваё рэзюмэ з апісаннем папярэдняга досьведу працы па правядзенні падобнага кшталту мерапрыемстваў.

Перавагай пры адборы эксперта будуць карыстацца прадстаўнікі арганізацый – сябраў Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы.

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары