Камітэтам дзяржаўнага кантролю апублікаваны каардынацыйны плян кантрольнай дзейнасьці на першае паўгодзьдзе 2011 году. У дакумэнце пералічаныя юрыдычныя асобы, якія будуць правераныя рознымі кантрольнымі органамі ў плянавым парадку. У наступныя шэсьць месяцаў праверкам падлягае шэраг грамадзкіх аб’яднаньняў ды іншых некамэрцыйных арганізацыяў.
З поўным пералікам суб’ектаў, якія падлягаюць плянавым праверкам, можна азнаёміцца тут: http://www.kgk.gov.by/12345/ (сьпісы прадстаўленыя асобна па абласьцёх і горадзе Менску).