Зараз вы тут: Навiны » АПУБЛІКАВАНЫ ПЛЯН КАНТРОЛЬНАЙ ДЗЕЙНАСЬЦІ НА ДРУГОЕ ПАЎГОДЗЬДЗЕ 2010 ГОДУ

Камітэтам дзяржаўнага кантролю апублікаваны каардынацыйны плян кантрольнай дзейнасьці на другое паўгодзьдзе 2010 году. У дакумэнце пералічаныя юрыдычныя асобы, якія будуць правераныя рознымі кантрольнымі органамі ў плянавым парадку. У адрозьненьні ад сьпісу на першае паўгодзьдзе, у наступныя шэсьць месяцаў праверкам падлягаюць шматлікія грамадзкія аб’яднаньні.

З поўным пералікам суб’ектаў, якія падлягаюць плянавым праверкам, можна азнаёміцца на сайце: http://www.kgk.gov.by/12345/ (сьпісы прадстаўленыя па абласьцёх).

У далучаным файле “SPIS_NDA” можна азнаёміцца зь пералікам грамадзкіх аб’яднаньняў, партыяў, іх арганізацыйных структураў, установаў і фондаў, якія падлягаюць праверке й уключаныя ў плян (сьпіс падрыхтаваны Цэнтрам прававой трансфармацыі й Фондам разьвіцьця прававых тэхналёгіяў).

Паводле рассылкі belngo.info

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары