Зараз вы тут: Навiны » АДУКАЦЫЙНЫ ВІЗЫТ Ў ПОЛЬШЧУ

Польска-Амэрыканскі фонд Свабоды, Фундацыя “Барусія”, Калегія Ўсходняй Эўропы імя Яна Новака-Езёранскага, Фундацыя Адукацыі для Дэмакратыі запрашаюць актыўных студэнтаў зь Беларусі прыняць удзел у адукацыйным візыце ў Польшчу – STUDY TOURS TO POLAND.

Падчас двухтыднёвага візыту, які адбудзецца ўвосень 2010 году, ўдзельнікі пазнаёмяцца зь дзейнасьцю польскіх акадэмічных цэнтраў, даведаюцца аб працы грамадзкіх арганізацыяў, сустрэнуцца зь вядомымі грамадзкімі дзеячамі Польшчы, прымуць удзел у лекцыях, майстар-клясах, культурных мерапрыемствах.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты ва ўзросьце ад 18 да 21 году (якім да 20 ліпеня ня споўніцца 22 гады), якія навучаюцца ў Беларусі й зьяўляюцца яе грамадзянамі; маюць высокія паказчыкі пасьпяховасьці; актыўна ўдзельнічаюць у грамадзкім жыцьці.

Каб прыняць удзел, неабходна даслаць заяўку на эл. адрас: nabor2010@studytours.pl
Апошні тэрмін падачы заявак: 20 ліпеня.
Больш падрабязная інфармацыя й форма заяўкі – на сайце: http://www.studytours.pl/ у разьдзеле “Студэнты – Набор удзельнікаў”.

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары