Прадстаўнікі няўрадавых арганізацыяў Беларусі запрашаюцца да ўдзелу ў адукацыйным візыце “Электронны ўрад і інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналёгіі для грамадзянскай супольнасьці”, які пройдзе 22-28 красавіка 2012 году ў Таліне (Эстонія).
Арганізатарамі візыту выступаюць Е-Governance Academy і Міжнародная некамэрцыйная арганізацыя Пакт.
Праграма візытау ўключае адукацыйныя сэсіі, а таксама наведваньне няўрадавых арганізацыяў Эстоніі, Парлямэнту, сустрэчу зь беларускай дыяспарай.
Перавага будзе аддавацца ўдзельнікам, якія ня мелі раней досьведу ўдзелу ў такіх мерапрыемствах і стажыроўках, а таксама рэгіянальным актывістам.
На пэрыяд ўдзелу ў праграме ўдзельнікі мусяць мець дзеючыя шэнгенскія візы, усе астатнія выдаткі пакрываюцца за кошт арганізатараў.
Каб узяць удзел, неабходна даслаць рэзюмэ й матывацыйны ліст на электронны адрас: pact@pact.org.ua з пазнакай Е-Governance”.
Апошні тэрмін падачы заявак: 13 красавіка 2012 году.
Зараз Вы тут: Навiны » АДУКАЦЫЙНЫ ВІЗЫТ Ў ЭСТОНІЮ
