Зараз вы тут: Навiны » АДУКАЦЫЙНЫ КУРС “АБАРОНА ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА Ў СЫСТЭМЕ РАДЫ ЭЎРОПЫ”

“Центар прававой трансфармацыі” (Менск, Беларусь), “Фонд разьвіцьця прававых тэхналёгіяў” (Кіеў, Украіна) і «People in Need» (Прага, Чехія) запрашаюць прыняць удзел у новым адукацыйным курсе “Абарона правоў чалавека ў сыстэме Рады Эўропы”, які адбудзецца з кастрычніка па травень 201 году.

Заняткі будуць праходзіць цягам зімовага й летняга сэмэстраў у фармаце 8-мі лекцыйна-сэмінарскіх модуляў. Па заканчэньні кожнага модуля ўдзельнікі будуць запрошаныя да напісаньня эсэ па тэматыцы адпаведнага сэмінару.

Напрыканцы праграмы студэнты прымуць удзел у імітацыйным судовым працэсе, па выніках якога камандзе-пераможцы, а таксама аўтарам лепшых эсе будзе прадастаўленая магчымасьць прыняць удзел у адукацыйнай паездцы ў Страсбург, Францыя, альбо прайсьці стажыроўку ў Чэхіі.

Першы блёк сэмінараў, прысьвечаны тэмам “Права чалавека й Рада Эўропы” і “Індывідуальныя скаргі й адпаведныя працэдуры Рады Эўропы”, адбудзецца 6-7 лістапада ў Менску.

Да ўдзелу запрашаюцца выпускнікі Летнікаў для студэнтаў-юрыстаў 2004-2010, удзельнікі конкурсаў эсэ, а таксама студэнды юрыдычных спэцыяльнасьцяў беларускіх ВНУ (2-5 курсы, магістратура).

Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць форму заяўкі (гл. дадатак “Application form 2010-2011.doc”) і адаслаць яе на эл. адрас: infolawtrend@gmail.com

Апошні тэрмін падачы заявак: 17 кастрычніка. Аб выніках набору будзе абвешчана 25 кастрычніка.

Прыблізны плян курса глядзіце ў дадатку “Pragrama“.

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары