Зараз вы тут: Навiны » АДУКАЦЫЙНЫ КОНКУРС

Абвешчаны конкурс новых адукацыйных і дыдактычных матэрыялаў.

 

Намінацыі конкурсу

• Методыка навучання ва ўстановах фармальнай і нефармальнай адукацыі (метадычны дапаможнік);

• Сучасны ўрок (Адукацыйны працэс на ўроку: распрацоўка школьных урокаў, факультатыўных заняткаў);

• Грамадзянская адукацыя і нацыянальная культура (адукацыйны праект, даследаванне або майстар-клас, сцэнарый семінара, пазакласных заняткаў; доўгатэрміновая культурніцкая акцыя з адукацыйна-выхаваўчымі мэтамі ды інш.);

• Настаўнік – сям’я – грамадства (адукацыйны праект, супольная сацыяльна-адукацыйная акцыя, даследаванне, праект дзейнасці бацькоўскага камітэта, майстар-клас, апісанне вопыту ды інш.);

• Электронны адукацыйна-выхаваўчы рэсурс (сайт/рассылка/googlegroup/LJ-супольнасць/група сацыяльнай сеткі/інш. педагога, школы, школьнага клуба, гуртка, бацькоўскага камітэта ды інш) або навучальны фільм, аўдыядапаможнік, праграмны прадукт ці іншы перавод у электронную форму навучальна-метадычных матэрыялаў.

Прызавы фонд конкурсу фармуецца з добраахвотных ахвяраванняў людзей і арганізацый, зацікаўленых ў падтрымцы актыўных педагогаў, што прадставяць свае аўтарскія матэрыялы для агульнага карыстання. Папярэдне плануецца ўзнагародзіць 5 аўтараў, матэрыялы якіх будуць прызнаныя найлепшымі, персанальнымі партатыўнымі камп’ютэрамі (ноўтбукамі).

Журы конкурсу фармуецца з экспертаў – спецыялістаў у кожнай тэме, якія працуюць у сферы фармальнай і нефармальнай адукацыі.

Матэрыялы дасылайце па адрасу KonkursNotebook@gmail.com

Апошні тэрмін прыёму матэрыялаў: 20 траўня 2011 году.

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар


2 × 4 =

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары