Зараз вы тут: Навiны » АДУКАЦЫЙНАЯ ПРАГРАМА “POLITISCHE BILDUNG IN AKTION” 2010 – 2011

Федэральны цэнтар грамадзянскай адукацыі (BPB) сумесна з Фондам імя Робэрта Боша праводзяць трэцюю праграму „Politische Bildung in Aktion/Civic Education in Action”. Гэта праграма паказальных урокаў у нямецкіх установах для маладых прафэсыяналаў у галіне палітычнага й сацыяльнага выхаваньня.

Да ўдзелу запрашаюцца людзі з краінаў Цэнтальнай і Ўсходняй Эўропы, якія зьяўляюцца валянтэрамі альбо працуюць у сацыяльна-адукацыйных установых і няўрадавых арганізацыях, ведаюць нямецкую мову на размоўным узроўні, і жадаюць у межах свайго паказальнага ўроку арганізаваць і правесьці праект у адной зь нямецкіх палітычных і адукацыйных установаў сацыяльна-палітычнага выхаваньня.

Апошні тэрмін падачы заявак: 15 ліпеня 2010 году.

Больш падрабязная інфармацыя – на сайце: http://www.bpb.de/veranstaltungen/21NR54

Паводле рассылкі belngo.info

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар


1 + = 8

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары