Фонд імя Фрыдрыха Эбэрта ў Беларусі абвесьціў конкурс на ўдзел у праграме навучаньня і трэнінгаў «Форум маладых лідэраў».
Праграма разьлічаная на 1 год і адрасаваная маладым людзям ва ўзросьце ад 18 да 25 год, якія «гатовыя ў будучым узяць на сябе адказнасьць у грамадзтве».
Мэта трэнінгаў — разьвіцьцё кіраўнічых кампэтэнцыяў ва ўдзельнікаў, якія атрымаюць магчымасьць шчыльнага супрацоўніцтва са сваімі аднадумцамі як унутры краіны, так і за яе межамі, а таксама шанец паглыбіць свае веды ў галіне палітыкі, эканомікі й грамадзтва.
Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць анкету (гл. даданы файл “anketa_YLF“) і даслаць яе на эл. адрас: ylfbelarus@gmail.com альбо па звычайнай пошце: 220116 Менск, пр. Газэты Праўда 11, Прадстаўніцтва фонда імя Фрыдрыха Эбэрта.
Кандыдаты, якія прайшлі папярэдні адбор, будуць запрошаныя на комплекснае тэставаньне, прызначанае на 6 лістапада 2010 году ў Менску. Адабраныя кандыдаты будуць праінфармаваныя аб выніках тэставаньня ў лістападзе.
Больш падрабязная інфармацыя аб праграме – у файле “call_application_ru“.
Паводле baj.by