Сітуацыя з развіццём адукацыі дарослых у нашай краіне ў цэлым жадае лепшага. Але нават на гэтым фоне яўна бачны дысбаланс. Прапановы паслуг і праграм нефармальнай і дадатковай адукацыі дарослых па-ранейшаму засяроджаны, галоўным чынам, у Мінску і буйных гарадах. Пра гэта сведчаць і эмпірычныя назіранні, і дадзеныя даследаванняў (1).
Менавіта таму Тыдзень нефармальнай адукацыі 2011 быў прысвечаны развіццю нефармальнай і дадатковай адукацыі ў рэгіёнах Беларусі. Пра сам Тыдзень НФА-2011 і асобныя мерапрыемствы, што адбыліся ў яго межах, можна пазнаёміцца ў матэрыялах гэтага нумара. А я спынюся на актуальных, на мой погляд, тэндэнцыях і перспектывах развіцця дадзенай сферы.
Перш за ўсё, як ужо адзначалася вышэй, гэта невялікая колькасць прапаноў ад розных структурсферы нефармальнай і дадатковай адукацыі ў рэгіёнах. Актыўнасць камерцыйнага сектара, устаноў адукацыі тут значна ніжэй, чым у буйных гарадах краіны. І амаль нічога імі не прапануецца для сельскіх жыхароў. На гэтым фоне пэўнай дынамікай характарызуецца дзейнасць устаноў культуры (бібліятэкі, музеі), сацыяльнай сферы (Тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (ТЦСАН)) і недзяржаўных арганізацый. Менавіта гэтыя структуры больш актыўна пачынаюць працаваць з дарослымі па актуальных накірунках і з выкарыстаннем розных формаў. Ад іх даволі часта зыходзіць ініцыятыва пілотных праектаў па выкарыстанні інавацыйных падыходаў і практык навучання дарослых. Напрыклад, поспехі сельскага турызму ў нашай краіне не ў апошнюю чаргу звязаны з навучаннем, якое арганізоўвалі і праводзілі грамадскія арганізацыі для гаспадароў сядзібаў, мясцовых уладаў і іншых зацікаўленых структур. Фонды развіцця сельскіх тэрыторый прапануюць шырокі спектр навучальных праграм для асабістых падсобных гаспадарак. Грамадскія арганізацыі і ТЦСАН фактычна развілі асобную сферу адукацыі дарослых — навучанне сталых людзей. Структуры нефармальнай адукацыі таксама вельмі актыўна працуюць у накірунку адукацыі дзеля ўстойлівага развіцця. Прыклады можна працягваць. Але, на жаль, гэта ўсё пакуль застаецца на ўзроўні асобных практык, якія рэалізуюцца ў пэўных накірунках і ў некаторых рэгіёнах. І не набываюць масавага характару.
Такім чынам, можна канстатаваць, што ў рэгіёнах не хапае інстытуцыянальных прапаноў у сферы адукацыі дарослых. Недзяржаўныя арганізацыі звычайна працуюць у праектым рэжыме, калі навучанне з’яўляецца толькі часткай дзейнасці і носіць разавы характар. Для ўстаноў культуры і сацыяльнай сферы адукацыя не адносіцца да асноўных накірункаў працы, таму яна пакуль таксама ў іх дзейнасці не набывае сістэматычнага і масавага характару. Камерцыйныя структуры арыентуюцца на попыт і па гэтай прычыне адзінкава прадстаўлены ў невялікіх рэгіёнах.
Якія ж можна вызначыць ключавыя прычыны акрэсленай вышэй сітуаціі і што можна рабіць «тут і зараз» дзеля яе змянення? Як мне падаецца, галоўнымі з’яўляюцца складаныя рамкавыя ўмовы, у якіх дзейнічаюць структуры дадатковай і нефармальнай адукацыі дарослых. Падтрымку з боку дзяржавы атрымліваюць толькі дзяржаўныя ўстановы сістэмы павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі. Усё астатняе даецца на водкуп зацікаўленым. Ёсць жаданне набыць нейкія веды, павысіць кваліфікацыю і кампетэнтнасць у пэўных сферах, то выхад наступны: альбо самаадукавацца, альбо займацца навучаннем у вольны час на платнай аснове. І таму дынамічна развіваюцца толькі пэўныя сегменты сферы адукацыi дарослых — кампутарныя курсы, вывучэнне замежных моў і г.д. Але нават такіх прапаноў у сельскай мясцовасці і малых гарадах адзінкі.
Гэтая сітуацыя звязана яшчэ з тым, што дзяржаўныя структуры, мясцовыя ўлады і грамадства ў цэлым не бачаць у адукацыі дарослых рэсурсу для рэгіянальнага развіцця, прытым што прыклады ў некаторых сферах і рэгіёнах ужо дэманструюць адваротнае.
Стратэгічным выйсцем з такога становішча можа быць узнікненне цэнтраў адукацыі дарослых у рэгіёнах, накшталт нямецкіх народных вышэйшых школ, якія арыентаваны на мясцовую сітуацыю, на патрэбы мясцовых жыхароў і карыстаюцца падтрымкай мясцовых уладаў і іншых зацікаўленых структур. Досвед працы аднаго з такіх цэнтраў у суседняй Літве апісваецца настаронках гэтага нумара.
Безумоўна, зараз у нашай краіне гэтую ідэю цалкам рэалізаваць вельмі цяжка. Але можна рухацца ў гэтым накірунку, паляпшаючы якасць працы арганізацый і ўстаноў, што працуюць у сферы дадатковай і нефармальнай адукацыі дарослых у рэгіёнах, дапамагаючы ім развівацца арганізацыйна і ўцягваць у дадзены працэс тыя структуры, што пакуль толькі патэнцыйна могуць займацца навучаннем і асветай.
І тут трэба ўлічваць пэўныя змены, што адбываюцца ў попыце на навучанне. Так, па-ранейшаму прапановы фармуюць попыт, і арганізацыі часта яшчэ мусяць упэўніваць у неабходнасці і актуальнасці розных праграм навучання. Але, разам з тым, ужо заўважаюцца якасна іншыя тэндэнцыі. Напрыклад, сталыя людзі разумеюць, што жыццё з выхадам на пенсію не спыняецца, і ўвесь час ёсць сэнс набываць новыя веды і ўменні. У сельскай мясцовасці людзі таксама разумеюць: каб вырашаць рэальныя праблемы, з якімі яны сутыкаюцца, трэба вучыцца. Такім чынам, нефармальная адукацыя сапраўды спрыяе павышэнню якасці жыцця людзей і робіць пэўныя крокі, хай пакуль што невялікія, у накірунку развіцця рэгіёнаў. І многае на гэтым шляху залежыць ад супольнай працы ўсіх зацікаўленых у гэтым — дзяржавы, грамадства, мясцовых уладаў, структур нефармальнай адукацыі і саміх людзей.
(1) Напрыклад, даследаванне, што праводзілася з красавіка па жнівень 2010 г. для праекта прадстаўніцтва зарэгістраванага таварыства «Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.» (Федэратыўная рэспубліка Германія) «Падтрымка адукацыі дарослых у Рэспубліцы Беларусь». Падрабязна пра гэта: ЮліяНікуліна, Наталля Рябава. Дадатковая адукацыя дарослых: ці гатова сістэма адукацыі адказаць на новы запыт грамадства. Частка 1 «Ці існуе запыт?» // Адукатар. №2 (18), 2010.ч С. 14–20. http://adukatar.net/?page_id=5442. Частка 2 «Якая прапанова?» // Адукатар. №1 (19), 2011. С. 14–28. http://adukatar.net/?page_id=13526
ПАДЗЕІ
Янина Зинченко
Неделя неформального образования как форма популяризации сферы. Программа фестиваля
Чаго не хапае нефармальнай адукацыі, каб стаць інструментам развіцця рэгіёнаў? Круглы стол
Тыдзень нефармальнай адукацыі 2011: каментары
МАЙСТАР-КЛАС
Андрей Левко, Виталий Никонович
Белорусская молодежь выбирает Карьеру и Интернет-технологии
Андрэй Вашкевіч
Экскурсія як форма дадатковай адукацыі
ТЭМАТЫЧНАЯ ПЛЯЦОЎКА
Нина Кекух
Дополнительное образование как важный компонент ресоциализации осужденных в местах лишения свободы
Maйя Аврамовска, Бритта Швайгхефер
Там, где время не течет: тренинги компетентностей в тюрьме Тетово, Македония
ДОСВЕД
Виктор Качанов
Развитие предпринимательской компетентности у старшеклассников: из опыта работы в Минской области
Ольга Славинская
ЗАМЕЖНЫ ДОСВЕД
Сергей Лабода
Народные высшие школы Германии: в цифрах и фактах
Мартин Лэтцель
Народная высшая школа стоит потраченных средств
Дайва Хадусевичене
Даля Цимбалюк
Непрерывное обучение — путь вперед
КНІЖНАЯ ПАЛІЧКА
Наш сосед Евросоюз: пособие для педагогических работников общеобразовательных учреждений