Зараз вы тут: Навiны » Адукацыйныя імпрэзы ў межах “VI Тыдня нефармальнай адукацыі” гродзенцам сёлета прапануюць грамадскія аб’яднанні “ВІТ” і ”Цэнтр “Трэці сектар”

Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў “ВІТ”  правядзе цыкл тэматычных экскурсій “Страчаная Гародня”, на якія запрашаюцца ўсе ахвотныя. Каментуе Ігар Лапеха, адзін з арганізатараў:

Усе экскурсіі аб’яднаны адной тэматычнай лініяй – спробай рэканструяваць у нашай памяці аблічча Гародні, якую мы ўжо не пабачым… Мы таксама спадзяемся пачуць ад удзельнікаў экскурсій магчымыя шляхі захавання гісторыка-культурнай спадчыны нашага горада.

Тэмы экскурсій:

24 верасня – “Гародня ў часе і прасторы”, месца збору – помнік Вітаўту каля брамы Новага замку (вул. Замкавая, 22).

25 верасня – “Страчаныя сады і паркі”, месца збору – каля ўваходу ў Дом Сувязі (вул. К.Маркса, 29).

1 кастрычніка – “Прамысловыя аб’екты Гродна к. XIX – пач. XX стст.”, месца збору – каля ўваходу ў рэстаран “Вена” (вул. Маставая, 37) паміж Прыёрбанкам і будынкам піўзавода.

2 кастрычніка – “Страчаныя фальваркі”.

Апошняя экскурсія будзе арганізавана на транспарце, таму для ўдзелу ў ёй трэба папярэдне зарэгістравацца, даслаўшы сваё імя і кантактны тэлефон на адрас vit_hrodna@yahoo.com не пазней за 28.09.2011.

Фінальным мерапрыемствам ў межах Тыдня нефармальнай адукацыі ў Гродне стане Прэзентацыя адукацыйных праграм на 2011/2012 навучальны год , якую 2 кастрычніка правядуць Гродзенскае гарадское грамадскае аб’яднанне “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініціятыў “Трэці сектар” і “ВІТ”.

Вітаўт Руднік, старшыня рады ГА “Цэнтр “Трэці сектар”:

У межах прэзентацыі будуць прадстаўленыя такія адукацыйныя праекты , як “Школа маладога журналіста-15”, “Універсітэт Залатога Веку” для сталых людзей, адукацыйная Экастудыя для эколагаў і людзей, якія цікавяцца экалагічнай адукацыяй, а таксама цыкл адукацыйных гутркоў для жыхароў горада – “Дом і сям’я”, “Здаровы лад жыцця”, “Гісторыя і культура Гродна”, “Магчымасці самаўдасканалення для маладых і дарослых” і інш. Падчас прэзентацыі ва ўдзельнікаў будзе магчымасць запісацца на ўдзел у пазначаных адукацыйных праграмах, што будуць праводзіцца грамадскімі аб’яднаннямі ў Гродне на працягу 2011/12 навучальнага года.

Прэзентацыя адбудзецца па адрасе: Гродна, вул. Будзёнага, 48а, пакой 38 (3 паверх). Пачатак а 15-ай гадзіне.

VI Тыдзень нефармальнай адукацыі – 2011 “Нефармальная адукацыя і рэгіянальнае развіццё”  пройдзе з 24 верасня па 2 кастрычніка ў розных гарадах Беларусі.

Падрабязней пра Тыдзень можна даведацца на старонцы http://adukatar.net/?p=14796.

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар


+ 9 = 14

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары