Зараз вы тут: Навiны » Адукацыйная праграма “Будзь на сувязі” (“Be connectеd!”) запрашае да ўдзелу прадстаўнікоў моладзевых грамадзкіх аб’яднанняў і маладых журналістаў

Што  такое “Be connectеd!”?

 

Гэта доўгатэрміновая праграма падрыхтоўкі рэдактароў інтэрнэт-рэсурсаў моладзевых арганізацый.

 

Мэта праграмы: Паляпшэнне каналу ўзаемасувязі моладзевых арганізацый з іх мэтавымі групамі праз узмацненне інфармацыйнага патэнцыялу арганізацый.

Be connectеd!” – гэта адукацыйная праграма, якая складаецца з:

  • Тэарэтычнага курсу: 3 трехдзенных трэнінга з лепшымі беларускімі экспертамі ў галіне інтэрнэт-журналістыкі і прасоўвання вэб-рэсурсаў па спецыялізацыі “Рэдактары сайтаў моладзевых арганізацый” (адміністраванне, кантэнт, SEO-прасоўванне, падрыхтоўка і рэалізацыя інфармацына-рэкламных кампаній па прасоўванню ўласных сайтаў і паслугаў у інтэрнэце).

Даты семінараў:

  1. Семінар 8-10 апреля 2011г
  2. Семінар 7-9 мая 2011г.
  3. Семінар 16-18 сентября 2011г.

Семінары праводзяць медыя-эксперты і рэдактары беларускіх інфармацыйных парталаў. Паміж семінарамі будзе весціся актыўная праца на сайтах арганізацый пад куратарствам спецыялістаў.

  • Практычнай часткі: распрацоўка ўдзельнікамі праграмы ўласных інфармацыйна-рэкламных праектаў, скіраваных на прасоўванне вэб-рэсурсаў сваіх арганізацый (конкурс міні-грантаў). Рэалізацыя праектаў пад супервізіяй спецыялістаў.

 

На каго разлічана праграма“Be connectеd!

 

Вы працуеце з моладзю? Ваша арганізацыя паспяхова рэалізуе праекты і аказвае паслугі маладым людям ў розных галінах? У вас есць пра што распавесці, куды запрасіць і што прапанаваць беларускай моладзі? У вас есць сайт альбо групы ў сацыяльных сетках альбо і тое і другое? АЛЕ

 

?  Няма спецыяліста, які б пастаянна займаўся інфармацыйнай працай.

?  Няма магчымасцяў для пастаяннага прасоўвання інтэрнэт-рэсурса вашай арганізацыі.

?  Не хапае навыкаў інфармацыйнай работы ў інтэрнэце: напісанне артыкулаў, прасоўванне інфармацыі аб вашай дзейнасці і паслугах.

?  Вы незадаволены вашым сайтам і хацелі б сур’езна ўзяцца за справу, але не ведаеце з якога боку падысці.

?  Ваша мэтавая група не ведае пра вашае існаванне.

?  Интэрнэт журналістыка – гэта тое, чым бы вы хацелі займацца, але не хапае ведаў і навыкаў.

Калі хоць штосьці з пералічанага вам падыходзіць, “Be connectеd!” – ваша праграма!

Запрашаем да ўдзелу:

1. Сябраў, актывістаў і валанцераў моладзевых грамадзкіх аб’яднанняў, што займаюцца інфармацыйнай работай альбо маюць мінімальны досьвед у гэтай сферы. Ад адной арганізацыі могуць падавацца 2 чалавекі.

2. Маладых людзей, якія займаюцца журналістыкай для навучання і далейшай працы на навастным сайце www.ampby.org. Не абавязкова быць сябрам грамадзкай арганізацыі, але пажадана мець досьвед грамадзкай дзейнасці.

Што трэба для ўдзелу ў праграме Be connectеd!”?

  1. Запоўненныя заяўкі ад 1-2 кандыдатаў ад арганізацыі.
  2. Наяўнасць плана інфармацыйнай работы ў арганізацыі на год, узгодненнага з кіраўніцтвам арганізацыі.
  3. Для журналістаў: матывацыйны ліст і рэзюме.

Тэрмін падачы заявак: да 7 сакавіка 2011г. уключна.

Усе дадатковыя пытанні і запоўненныя заяўкі дасылайце на адрас: beconnected2011@gmail.com

 

22 лютага ў 16.30 у Мінску адбудзецца прэзентацыя праграмы, адказы на пытанні аб яе змесце, а таксама майстар-клас па распрацоўцы планаў інфармацыйнай працы на год.

Запрашаюцца будучыя ўдзельнікі і лідэры арганізацый!

 

Сустракаемся ў 16.30 каля  “Дома кіно” (бульвар Талбухіна, 18).

Заяўка на ўдзел ў праграме “Be connectеd!”

  1. Прозвішча, імя, імя па бацьку ўдзельніка праграмы.
  1. Кантакты:
  • Мабільны тэлефон
  • электроны адрас.
  1. Назва арганізацыі.
  1. Пазначце сферы вашай дзейнасці ў арганізацыі.
  1. Апішыце досьвед вашай інфармацыйнай працы.
  1. Як пабудавана інфармацыйная праца ў арганізацыі?
  1. Ці есць ў арганізацыі сайт? Як вы ацэньваеце яго: дызайн, аднаўляльнасць, тэхнічныя характарыстыкі, наведвальнасць? Што б вы хацелі змяніць?
  1. Ці есць зараз ў арганізацыя праектная дзейнасць, скіраваная на моладзь?
  1. Асаблівасці харчавання і пражывання, пра якія вы хацелі б паведаміць: вегетарыянства, дыеты і г.д.

Будзем на сувязі!

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары