Зараз вы тут: Архіў, Без рубрики, Навiны, Слайдшоу » Адкрыты зварот Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы па сітуацыі ў краіне

Мы, сябры Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы, выказваем свой рашучы пратэст супраць гвалту ў дачыненні да мірных дэманстрантаў і парушэнняў правоў чалавека ў нашай краіне!

Прэзідэнцкія выбары, якія адбыліся ў Беларусі 9 жніўня 2020 года, суправаджаліся масавымі парушэннямі правоў грамадзян і не могуць быць прызнаныя свабоднымі і дэмакратычнымі!

Мы, прадстаўнікі пазначаных ніжэй арганізацый-падпісантаў гэтага звароту, настойліва патрабуем ад беларускіх уладаў:

– неадкладна спыніць гвалт у дачыненні да грамадзян, якія выказваюць мірны пратэст супраць гвалтоўных дзеянняў уладаў і парушэння правоў чалавека;
– вызваліць усіх затрыманых у ходзе выбарчай кампаніі і мірных пратэстаў;
– пачаць рэальны дыялог з грамадствам на нацыянальным і рэгіянальным узроўнях;
– правясці справядлівае расследаванне ўсіх выпадкаў гвалту ў дачыненні да мірных грамадзян і журналістаў, а таксама пакараць ўсіх, хто аддаваў загады і ўдзельнічаў у гэтым гвалце;
– прызнаць, што выбары не адбыліся праз масавыя парушэнні выбарчага працэсу;
– правесці новыя прэзідэнцкія выбары, забяспечыўшы празрыстасць выбарчай кампаніі, удзел прадстаўнікоў грамадскасці ў выбарчых камісіях, а таксама забяспечыць ўмовы для назірання за выбарамі (у тым ліку – міжнароднымі назіральнікамі).

Адукацыйны цэнтр “Новае заўтра”,
Грамадская арганізацыя «Хрысціянская садружнасць дарослых і маладых», 
Трэнінгавы цэнтр “Квадратны апельсін”,
Грамадскае аб’яднанне «Адукацыйны цэнтар «ПОСТ»,
Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі
грамадскіх ініцыятыў “Трэці сектар”,

Асветніцкая ўстанова «Сацыяльныя інтэрвенцыі»,
Брэсцкі мясцовы фонд рэгіянальнага развіцця,
Прыватная ўстанова «Тэрыторыя развіцця – 21 стагоддзе»,
Грамадскае аб’яднанне «Экадом»,
Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Адукацыя без межаў»,
Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў “ВІТ”, 
Мясцовы фонд развіцця тэрыторый Быхаўскага раёна;
Установа “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”;
Гомельскае абласное грамадскае аб’яднанне «Сацыяльныя праекты».
Спіс папаўняецца…

 

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2020 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары