9-10 лістапада 2018 года ў палацы Друцкіх-Любецкіх у Шчучыне прайшла трэцяя вочная сесія курса “Дадатковая адукацыя дарослых для ўстойлівага развіцця Шчучынскага раёна”, арганізаванага Гродзенскім абласным грамадскім аб’яднаннем маладых навукоўцаў «ВІТ».
У рамках трэцяй сесіі ўдзельнікі, якія прадстаўлялі ўстановы адукацыі, культуры, аховы здароўя Шчучынскага раёна, прадставілі досвед правядзення фокус-груп па выяўленні адукацыйных патрэбаў сваіх мэтавых груп, распрацавалі канцэпцыі навучальных праграм на падставе вывучаных адукацыйных патрэбаў, а таксама вызначылі патэнцыйныя крыніцы падтрымкі сваіх ідэй і папрактыкавалісь у складанні заявак на фінансаванне.
Курс праводзіцца пры падтрымцы Шчучынскага раённага выканаўчага камітэта ў рамках міні-праекта “Дадатковая адукацыя дарослых для ўстойлівага развіцця Шчучынскага раёна”, што рэалізуецца ў рамках праекта «Вучыцца, каб дзейнічаць», які фінансуецца Еўрапейскім саюзам і сафінансуецца DVV International – Інстытутам міжнароднага супрацоўніцтва Нямецкай Асацыяцыі народных універсітэтаў (Федэратыўная Рэспубліка Германія). Міні-праект зарэгістраваны ў Дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (Пасведчанне № 03-08/363 ад 25.07.2018).
Фота (С) Ала Бібікава