Зараз вы тут: Архіў, Без рубрики, Навiны, Слайдшоу » Абвяшчаны вынікі Праграмы падтрымкі правадэраў дадатковай адукацыі

 

У снежні 2020 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы абвясціла Праграму падтрымкі правадэраў дадатковай адукацыі, у межах якой арганізацыі маглі атрымаць экспертныя кансультацыі па пытаннях якасці і профільных пытаннях, а ў другім этапе – падаць свае заяўкі на конкурс кароткатэрміновых праграм.
 
Агулам было заяўлена 6 праграм, з якіх Савет адабраў тры, якія атрымаюць падтрымку. Праграмы павінны былі адпавядаць інтарэсам уразлівых груп, якія пацярпелі ад эканамічна-сацыяльнай крызы.
 
Адпаведна прынятаму рашэнню, у сакавіку будуць рэалізоўвацца наступныя праграмы:
 
1. Навучальны курс «На старце ўласнай справы!» (Фонд “Партнёрства ў дзеянні”, Белаазёрск)
Курс закліканы дапамагчы людзям, якія апынуліся ў складанай сітуацыі ва ўмовах пандэміі, атрымаць адказы на пытанні і развеяць сумневы аб стварэнні ўласнага бізнэсу (самазанятасць, рамесніцтва, ІП – залежна ад таго, што будзе найбольш прыдатным удзельнікам). У завяршэнне курса прадугледжана абарона ўласных бізнес ідэй.
 
2. Анлайн марафон “Сэксуальнае і Рэпрадуктыўнае Здароўе і Правы; Ментальнае Здароўе ” (Грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя маладых хрысціянскіх жанчын”)

Мэта марафону – забяспечыць падтрымку маладым жанчынам ва ўмовах пандэміі COVID-19, праз прадастаўленне адукацыйных рэсурсаў.
Падчас марафону будзе прадастаўлена комплексная, навукова-абгрунтаваная інфармацыя ў вольным ад стыгмы і дыскрымінацыі адукацыйным падыходзе, створана анлайн група падтрымкі і забяспечана пастаянная рэсурсная падтрымка удзельніц марафону.

 
3. “Школа трэнерскіх кампетэнцый” (Хрысціянская садружнасць дарослых і маладых)
Удзельнікі Школы на працягу 5 навучальных сесій змогуць прааналізаваць уласны ўзровень і распрацаваць індывідуальныя маршруты павышэння ключавых трэнерскіх кампетэнцый, стаць часткай прафесійнай супольнасці трэнераў НФА і пазнаёміцца з напрацоўкамі АДОиП (Дарожнай картай па працы з адукатараў АДОиП, сістэмай сертыфікацыі BELLAQUA).
 
Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2021 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары