Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” прапануе наступныя паслугі:
- інфармацыйная падтрымка дзейнасці грамадскіх арганізацый і ініцыятыў;
- правядзенне трэнінгаў і кансультаций для грамадскіх арганізацый і ініцыятыў па наступных тэмах: «Планаванне дзейнасці», «Напісанне заявак на атрыманне фінансавання», «Пошук фінансавання», «Сувязі з грамадскасцю», «Кіраванне НГА», «Арганізацыйнае развіццё», «Ацэнка супольнасцю сваіх патрэбаў», «Планаванне вырашэння мясцовых праблем», «Партнэрства ў мясцовых супольнасцях», “Лідэрства”, “Асновы эфектыўнай камунікацыі”, “Кіраванне канфлікамі”, “Развіццё людзкіх рэсурсаў” і інш;
- навучанне асновам журналістыкі і працы са сродкамі масавай інфармацыі;
- дапамога ў пошуку патэнцыйных партнэраў у Беларусі і за яе межамі для рэалізацыі сумесных праектаў;
- кансультаванне па пошуку патэнцыйных крыніц фінансавання грамадска-карыснай дзейнасці, а таксама па распрацоўцы праектаў;
- дапамога ў арганізацыі і правядзенні ў г. Гродна трэнінгаў, канферэнцый, працоўных сустрэч і іншых мерапрыемстваў;
дапамога ў арганізацыі навучальных візітаў і міжнародных абменаў;
- карыстанне міні-бібліятэкай.”
Калі ласка – звяртайцеся!
Наша электронная пошта – trecisektar@yahoo.com