ГА «Цэнтр «Трэці сектар» – кароткая гісторыя

Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці сектар” з’яўляецца адной з найстарэйшых грамадскіх арганізацый Беларусі.

Ініцыятыва заснавання арганізацыі ўзнікла ў канцы 1996-га года, калі стала відавочна, што рост колькасці грамадскіх ініцыятыў і якасці іх працы патрабуе наўпрост залежыць ад ступені інфармаванасці і кампетэнтнасці актывістаў грамадскага руху.

Працэс заснавання арганізацыі заняў амаль год. За гэты час было распачата выданне першага на Гарадзеншчыне і аднаго з першых у Беларусі бюлетэню для НГА “Трэці cэктар”, а таксама рэалізацыя яшчэ аднаго “тытульнага” праекта – “Школа маладога журналіста”.

Заснавальнікамі арганізацыі сталі людзі з досведам працы ў грамадскіх арганізацыях і сродках масавай інфармацыі Гарадзеншчыны.

Афіцыйная рэгістрацыя “Гродзенскага рэгіянальнага Цэнтра інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці сектар” (першая назва арганізацыі) адбылася ў верасні 1997 г. Праз два гады арганізацыя была перарэгістраваная Ўпраўленнем юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама пад сваёй сучаснай назвай.

За гэты час істотна змяніўся склад арганізацыі, але не змянілася яе місія:
развіццё грамадзянскай актыўнасці сярод розных груп насельніцтва шляхам інфармацыйнай і адукацыйнай падтрымкі дэмакратычных грамадскіх ініцыятываў.
Мы па-ранейшаму ўпэўнены, што станоўчыя ператварэнні ў жыцці нашага грамадства магчымыя толькі тады, калі людзі будуць ведаць, якія змены для гэтага трэба зрабіць, а таксама ўмець рабіць гэтыя перамены.

Запрашаем да супрацоўніцтва!
Наш e-mail: trecisektar@yahoo.com

Распрацавана на CMS Wordpress Ягорам Марозам | Дызайн Elegant Themes
Nastaunik.info      belinternat.org susvet.info hurtki.info