Грамадскае аб’яднанне «Цэнтр «Трэці сектар»

Прывітаньне, сябра!
Ты патрапіў (а мо – патрапіла) на вэб-старонку нашай арганізацыі. Інфармацыю пра нас шукай з дапамогай адпаведных спасылак.
На гэтай жа старонцы знойдзеш абвесткі, звязаныя з намі і нашай дзейнасцю!
чытай і карыстайся!

Будзьце ў “Стылі”!

Інтэрнэт-праект “Твой стыль” стаў першым лаўрэатам прэміі за развіццё беларускага інтэрнэту, а таксама заняў 2-е месца ў намінацыі “Мая Беларусь” у межах Шостага беларускага конкурса кантэнт-праектаў.
Створаны ў сакавіку мінулага года он-лайн рэсурс складаецца з штотыднёвай газэты, штодзённай ленты навінаў, а таксама радыёпраграм, якія рыхтуюцца маладымі карэспандэнтамі – удзельнікамі і выпускнікамі праекта “Школа маладога журналіста”, які ладзіць грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар”.
Стаць аўтарам матэрыялаў для “Твайго стылю” можа кожны ахвотны. Для гэтага неабходна толькі даслаць свае тэксты ў рэдакцыю.
Пазнаёміцца з “Тваім стылем” і яго аўтарамі можна на вэб-пляцоўцы па адрасе: www.t-styl.info

Распрацавана на CMS Wordpress Ягорам Марозам | Дызайн Elegant Themes
Nastaunik.info      belinternat.org susvet.info hurtki.info