Сацыяльна-педагагічнае грамадскае аб’яднанне “Чазенія” пачало сваю дзейнасць ў кастрычніку 1997 года. Было зарэгістравана 09 кастрычніка 2000 года Мінскім абласным Упраўленнем Юстыцыі. Пасведчанне № 06-071.
СПГА “Чазенія” аб’ядноўвае настаўнікаў, псіхолагаў, сацыяльных педагогаў, студэнтаў і аспірантаў.
Місія аб’яднання:
сродкамі адукацыі спрыяць развіццю свабоднай, адказнай і сацыяльна актыўнай асобы
Дзейнасць аб’яднання
Дзейнасць аб’яднання ўмоўна падзяляецца на два накірункі: адукацыйны і сацыяльны.
Першы накірунак уключае ў сябе правядзеннне розных адукацыйных мерапрыемстваў – семінараў, адукацыйных праграм, навучальных гурткоў, летнікаў, круглых сталоў для:
У рамках другога накірунка ўжо пяты год рэалізуецца ўласны праект “Падарункі ад св. Мікалая”. Рэалізацыя гэтага праекта адбываецца з дапамогай валанцёраў арганізацыі, якія збіраюць і афармляюць падарункі, рыхтуюць навагоднюю імпрэзу, запрашаюць на свята дзяцей з малазабяспечаных ці мнагадзетных сямей.
Пад час нашай працы мы:
правялі больш за 150 семінараў для настаўнікаў, падлеткаў, моладзі, прадстаўнікоў НДА. Каля 3000 чалавек прынялі ў іх удзел;
зрэалізавалі уласны праект “Стратэгія актыўнага навучання”, па выніках якога падрыхтавалі першае (2001 г.) і другое (2003 г.) выданне кнігі “Навучаем інакш. Стратэгія актыўнага навучання”;
выдалі зборнік “Скарбонка гульняў” (першае выданне – 2002 г. і другое выданне – 2004г.);
распаўсюдзілі сярод настаўнікаў 22 выпуска інфармацыйна-метадычнага бюлетэня “Навучаем інакш” (2000-2004 г.г.);
падрыхтавалі і правялі 4 дабрачынныя акцыі “Падарункі ад св. Мікалая” для дзяцей з малазабяспечанных і шматдзетных сямей (2000-2003 г.г.);
у межах сумеснага праекта “Дзелімся тым, што маем” з нашымі польскімі партнёрамі падрыхтавалі і правялі беларуска-польскі летнік для валанцёраў пад г. Варшава (2003 г.);
зрэалізавалі праект “Сустрэчы для дзяўчынак”, які дазволіў удзельніцам абмяркаваць розныя тэмы, атрымаць парады і кансультацыі па складаным жыццёвым пытанням (1997-1999 г.г.);
распрацавалі і працягваем рэалізоўваць праект “Арыгамі ў школе”, які дазваляе настаўнікам авалодаць спосабамі выкарыстання арыгамі (складанне розных фігур з паперы) ў афармленні школьнага памяшкання (2001-2002 г.г.).
Кантактныя асобы
Алена Грыгальчык – наместнік старшыні Праўлення, каардынатар сацыяльных праектаў, трэнер.
Зміцер Губарэвіч – Старшыня Праўлення, каардынатар адукацыйных праграм для настаўнікаў, дарослых.
Іна Губарэвіч – сябра Праўлення, каардынатар адукацыйных праектаў.
Нашы кантакты
Банкаўскія рэквізіты:
р\р 3015205250015
Заслаўскае аддзяленне ОАО “Белінвестбанк”, код 746
Адрас: вул. Дачная, 13, г. Заслаўе
Наш паштовы адрас:
а\с 74, 220012, Mінск, Беларусь
Tэл./факс +375 17 544 35 89
E-mail: chazenia@tut.by