ГА «Цэнтар «Супольнасьць»

Гарадское грамадскае аб’яднанне «Цэнтар «Супольнасьць» заснаваа ў Менску ў сьнежні 1995 г.

Першая рада была ўтвораная з асобаў, якія ўжо адзначыліся ў беларускай культурніцкай і незалежніцкай дзейнасьці (Вінцук Вячорка, Алесь Бяляцкі, Генадзь Сагановіч і іншыя).
Назва арганізацыі традыцыяй узыходзіць да вядомай “Канфэдэрацыі беларускіх суполак”, якая была заснаваная ў 1987 годзе, аб’яднала ў той час ужо вядомых маладых дзеячоў незалежніцкага руху 80-х гадоў i выдавала часапiс “Супольнасьць”.
Дзеля кансалідацыі няўрадавых арганізацыяў у сьнежні 1996 году Цэнтар Супольнасьць правёў Першы Форум лідэраў НА Беларусі. Цэнтар Супольнасьць актыўна ствараў Асамблею дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў – найбуйнейшую дэмакратычную каалiцыю краiны. На сёняшні дзень у арганізацыі каля 30 сябраў.

Цэнтар Супольнасьць уваходзіць у:

  • Асамблею Дэмакратычных Няўрадавых Арганізацыяў Беларусі (АНДА)
  • Беларускую Асацыяцыю Рэсурсовых Цэнтраў (БАРЦ)
  • Асацыяцыю Грамадзянскай Адукацыі (АГА)
  • Міжнародную сетку Цэнтраў Плюралізма (CfP)

Статутнай мэтай арганізацыі ёсьць пабудова цывілізаванай грамадзянскай супольнасьці ў незалежнай Беларусі.
Задачы, якія ставіць перад сабой Цэнтар Супольнасьць, гэта

  • дапамога дэмакратычным няўрадавым арганізацыям, ініцыятывам, асобам,
  • дасьледаваньне грамадзтва,
  • навучаньне іншых таму, што ўмеем самі,
  • інфармацыйная й мэтадычная дапамога мясцовай незалежнай прэсе,
  • дапамога беларускім настаўніцкім і культурніцкім ініцыятывам, якія мацуюць пачуцьцё лучнасьці з эўрапейскімі каштоўнасьцямі,

Грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтар Супольнасьць” стваралася з мэтай садзейнічаньня фарміраваньню й разьвіцьцю дэмакратычнага грамадзтва і ў 1999 годзе разам з іншымі грамадзкімі арганізацыямі адукацыйнага кірунку пачала працу з актыўнымі пэдагогамі, якiя выказвалi жаданьне ўдзелу ў грамадзкай працы. Так узьнікла праграма “Настаўнік. Школа. Грамадзтва” – праграма сыстэмнай мэтадычнай і грамадзянскай адукацыі настаўнікаў Беларусі.
Мэта праграмы “Настаўнік. Школа. Грамадзтва” вельмі простая: зрабіць беларускую адукацыю сучаснай, прэстыжнай, канкурэнтаздольнай. За 6 год існаваньня ўдзельнікамі праграмы сталі каля 2000 настаўнікаў.

Распрацавана на CMS Wordpress Ягорам Марозам | Дызайн Elegant Themes
Nastaunik.info      belinternat.org susvet.info hurtki.info