ІАЦ «Бацькаўшчына»

Інфармацыйна-Аналітычны Цэнтр МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” заснаваны вясной 1999 г. на базе Выканаўчага Бюро Асамблеі беларускіх прадэмакратычных НДА як незалежная недзяржаўная арганізацыя, адказная за:

  • даследчыя праграмы
  • выдавецкую праграму: часопіс “Грамадзянская альтэрнатыва”
  • рэгулярныя стратэгічныя справаздачы
  • адукацыйныя праграмы

У 1999, пасля таго, як у студзені 1999 г. Прэзідэнтам быў падпісаны Дэкрэт #2 аб рэгістрацыі палітычных партый, парфсаюзаў і НДА, які пагражаў самому існаванню дэмакратычнага “трэцяга сектару” у Беларусі, Асамблея ініцыявала выратаваўчую праграму “СОС-Трэці Сектар”. У яе межах было арганізавана 25 вандровак юрыстаў дял парвядзення бясплатных кансультацый для каля 500 арганізацый па ўсёй Беларусі.

У 1999-2000 Інфармацыйна-Аналітычны Цэнтр згодна з нацыянальнай праграмай супрацоўніцтва НДА, прафсаюзаў і СМІ намагаўся наладзіць кантакты і ўмацаваць сувязі паміж гэтымі сферамі грамадзянскай супольнасці. Для рэгіянальных актывістаў было праведзена 14 лакальных 1-дзённых і 2-дзённых семінараў і два круглыя сталы ў Мінску. У выніку гэтай дзейнасці было сфармавана 10 мясцовых кааліцый, якія ўключалі прадастаўнікоў НДА, СМІ і прафсаюзаў, у 10 беларускіх гарадах (Мінск, Магілёў, Бабруйск, Орша, Наваполацк, Барысаў, Салігорск, Брэст, Баранавічы, Светлагорск). Вынікам гэтага стала стала распрацоўка праграмы “ПРАЦА ‘2001″

З кастрычніка 1999 г. па ліпень 2001 г. Інфармацыйна-аналітычны цэнтр разам з Фондам “Адкрытае грамадства” займаўся рэалізацыяй праекта “Ўмацаванне рэгіянальных няўрадавых арганізацый у Беларусі”. Падчас праекту было праведзена 9 дзесяцідзённых школ-семінараў па мэнэджменце для прадстаўнікоў розных няўрадавых арганізацый з рэгіёнаў. Праект забяспечыў ведамі і неабходнымі навыкамі шляхам прамога трэнінгу каля 150 актывістаў НДА і каля 900 чалавек праз аднадзённыя мультыплікацый-ныя семінары ў рэгіёнах.

Інфармацыйна-аналітычны цэнтр валодае дэтальнай базай дадзеных па 700 арганізацыях, мае добрыя стасункі з рэгіянальнымі і мінскімі СМІ і развітыя кантакты з экспертамі і спецыялістамі па PR, мэнэджменце і камунікацыі з розных навучальных устаноў. Многія з іх з’яўляюцца аўтарамі часопіса “Грамадзянская адукацыя”, які друкаваўся на рэгулярнай аснове з 1999 г. У 2000 г. Цэнтр надрукаваў і распаўсюдзіў 500 копій брашуры “PR і трэці сектар”.

З ліпеня 2001 г. па дамове паміж ТАСІS, з аднаго боку, і Інфармацыйна-Аналітычным цэнтрам НДА і Фондам “Адкрытае грамадства”, з другога боку, рэалізуецца адукацыйны праект для настаўнікаў сярэдніх і сярэднеспецыяльных навучальных устаноў (па грамадзянскай адукацыі) і для сябраў беларускіх няўрадавых арганізацый (па мэнэджменце), за 15 месяцаў якога падрыхтавана больш 150 чалавек.

Internet: www.iac.unibel.by

Распрацавана на CMS Wordpress Ягорам Марозам | Дызайн Elegant Themes
Nastaunik.info      belinternat.org susvet.info hurtki.info