Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Адукацыя без межаў» створана ў 2003 г. Зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі 9 лістапада 2004 г. (пасведчанне аб рэгістрацыі № 01288). МГА “Адукацыя без межаў” заснаванае групай людзей, інтарэсы і сфера дзейнасці якіх тым ці іншым чынам звязаны з адукацыяй і асветай. Арганізацыя дзейнічае на трэрыторыі Рэспублікі Беларусь і Злучаных Штатаў Амерыкі і, адпаведна, мае два аддзяленні, у склад якіх уваходзяць 20 асобаў. Сярод заснавальнікаў – педагогі, сацыяльныя работнікі, гісторыкі, журналісты, мовазнаўцы, музыканты, юрысты і г.д.
З 2005 г. арганізацыя з’яўляецца сябрам нефармальнай сеткі “Асацыяцыя грамадзянскай адукацыі” і Еўрапейскай сеткі сельскай адукацыі дарослых.
Галоўнай мэтай арганізацыі з’яўляецца садзейнічанне развіццю сістэмы бесперапыннай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь і рэалізацыі канстытуцыйнага права дарослых грамадзян Беларусі на атрыманне дадатковай (нефармальнай) адукацыі. Асноўнымі напрамкамі дзейнасці з’яўляюцца наступныя: