ГА «Фонд «Адкрытае Грамадства»

Заснаваная ў 1993 г., перарэгістраваная Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 22 кастрычніка 1993 г., 13 верасня 1999 г. Стварэнне АГ было ініцыявана вядомымі беларускімі вучонымі, палітыкамі і грамадскімі дзеячамі. Сярод іх – Павал Данейка, дырэктар Інстытута прыватызацыі і менеджменту; Аляксандр Сасноў, былы міністр працы і інш.

Прэзідэнт Фонду – А.Сасноў
Выканаўчы дырэктар – Віктар Чарноў, палітолаг

Місія Фонду – дапамагаць у стварэнні ў Беларусі адкрытага грамадства, рынкавай эканомікі, прававой дзяржавы, а таксама ў абароне правоў і свабод чалавека.

Асноўныя напрамкі дзейнасці:

  • Эканамічныя, сацыяльныя і палітычныя даследванні
  • Грамадзянская адукацыя для дарослых
  • Навучанне грамадзянскім і палітычным тэхналогіям
  • Навучанне менеджменту ў “трэцім сектары”
  • Выдавецкая дзейнасць

За час існавання Фонд арганізаваў і правёў больш за 150 міжнародных і нацыянальных канферэнцый, семінараў, школ і трэнінгаў .

Сярод іх:

  • “Уводзіны ў палітычную навуку” (разам з Асацыяцыяй маладых палітыкаў, 1997 г.);
  • 10-дзённая школа па паліталогіі для журналістаў (разам з Фондам імя Льва Сапегі, 1998 г.);
  • Дзве 24-дзённых Летніх Школы па сучасных палітычных тэхналогіях для маладых палітыкаў і лідэраў НДА (1999 – 2000 гг.);
  • 10-дзённая Школа па сучасных выбарчых тэхналогіях для маладых палітыкаў і лідэраў НДА (разам з нямецкай Федэральнай Школай Дзяржаўнага Кіравання і Асацыяцыяй маладых палітыкаў, 2000 г.);
  • Двухгадовы праект “Умацаванне рэгіянальных няўрадавых арганізацый” (разам з Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам НДА, 1999-2002 гг.). Было праведзена 8 дзесяціднеўных Школ-семінараў па менеджменце для розных рэгіянальных НДА, а таксама 64 мультыплікацыйных аднаднеўных семінара ў рэгіёнах;
  • З 1998 г. Фонд публікуе грамадзянскі часопіс “Адкрытае грамадства”. Надрукавана 15 выпускаў.
Распрацавана на CMS Wordpress Ягорам Марозам | Дызайн Elegant Themes
Nastaunik.info      belinternat.org susvet.info hurtki.info