Фестываль навучальных гурткоў 9-10 снежня 2006

Арганізацыйны камітэт рад запрасіць Вас на Фестываль навучальных гурткоў, які праводзіцца для ўсіх тых, хто ўжо ведае гэты метад адукацыі дарослых, а таксама тых, хто жадае пазнаёміцца з ім.

Мэты Фестываля навучальных гурткоў:

  • папулярызацыя навучальных гурткоў як формы нефармальнай адукацыі дарослых;
  • падсумаванне вынікаў дзейнасці па распаўсюджванні навучальных гурткоў у Беларусі за апошнія некалькі гадоў;
  • прэзентацыя беларускага і шведскага досведа правядзення навучальных гурткоў;
  • абмеркаванне перспектыў далейшага развіцця навучальных гурткоў у Беларусі.

У межах Фестываля адбудуцца наступныя мерапрыемствы:

  • Прэзентацыя навучальных гурткоў, у якой гаворка пойдзе пра вынікі развіцця навучальных гурткоў у Беларусі, пазітыўныя змены і цяжкасці, з якімі сутыкаюцца лідэры пад час іх правядзення.
  • Прэзентацыя кніг і вэб-сайтаў, прысвечаных навучальным гурткам. Пад час прэзентацыі Вы зможаце атрымаць кнігі і іншыя матэрыялы, карысныя для арганізацыі адукацыйнай дзейнасці.
  • Праца разнастайных тэматычных пляцовак, напрыклад, “Сучасныя метады выхавання дзяцей і падлеткаў”, “Магія колеру”, “Традыцыі ўжывання кавы і гарбаты”, “Школа маладых бацькоў” і г.д. На Фестывалі ў Вас будзе магчымасць абраць і прыняць удзел у тых тэматычных пляцоўках, якія для Вас найбольш цікавыя і карысныя.
  • Круглы стол, прысвечаны абмеркаванню перспектыў развіцця навучальных гурткоў у Беларусі.
  • Фуршэт-прыём у кавярні. Калі Вы жадаеце прыняць удзел у нефармальнай частцы Фэстываля навучальных гурткоў, пад час рэгістрацыі Вам неабходна ўнесці арганізацыйны ўнёсак – 5 000 беларускіх рублёў.

Фестываль навучальных гурткоў адбудзецца 9-10 снежня 2006 г. у канферэнц-зале МДГІПКіПКА (ауд. 404) па адрасу: г. Мінск, зав. Бранявы, 15а.
Праезд трамваямі № 1, 4, 8 ці аўтобусамі № 18, 37 да прыпынка “вул. Захарава” альбо метро да станцыі “Плошча Перамогі”.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў Фестываля будзе адбывацца 9 снежня 2006 г. з 13.30 да 14.00 у ауд. 404 (канфэренц-зала).
14.00 – 18.30 – ….– адкрыццё фэстываля, прэзентацыя подсведа правядзення навучальных гурткоў, праца тэматычных пляцовак, прэзентацыя кніг і старонак сайтаў.
10 снежня 2006 г.
10.00-15.00 – круглы стол, праца тэматычных пляцовак, закрыццё фэстываля.

Арганізацыйны камітэт фестываля прымае заяўкі на наступную электронную пошту hurtki@adukatar.net на ўдзел у ім: тыя, хто будзе ад вашай арганізацыі і / ці тыя, каго вы запрасілі.
За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся да Алены Вялічкі (м.т +375 296 45 06 12, e-mail: velich@tut.by ) ці да Іны Губарэвіч (м.т. +375 296 69 66 59; e-mail: inna_mail@tut.by )

З павагай,
Арг. камітэт фестываля

Распрацавана на CMS Wordpress Ягорам Марозам | Дызайн Elegant Themes
Nastaunik.info      belinternat.org susvet.info hurtki.info