Інстытут філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Міжнароднае грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтр вывучэньня сучаснай рэлігійнасьці” у межах Тыдня ўстойлівага разьвіцьця – 2010 ладзяць Міжнародную навуковую канфэрэнцыю “Экафільныя ідэі і канцэпцыя ўстойлівага разьвіцьця ў рэлігійных традыцыях: гісторыя і сучаснасьць”.
25 верасьня (субота) у Менску адбудзецца сэмінар-трэнінг, прысьвечаны камунікатыўным стратэгіям няўрадавых арганізацыяў. Сэмінар будуць весьці сумесна чэскі ды беларускі трэнэры.
Працягваецца фотаконкурс «Беларусь шматлікіх культураў” адрасаваны вучням старэйшых клясаў і студэнтам.
Ідэя конкурсу – пазнаёміцца зь беларускаю культурай з дапамогай фатаграфіі. Удзельнікі конкурсу на сваіх здымках мусяць прадставіць рэлігійныя й гістарычныя помнікі, абарончыя збудаваньні, замкі ды палацы.
Республиканское общественное объединение «Белорусская Ассоциация клубов ЮНЕСКО» с 9 по 26 августа 2010 года проводит 15-ый Летний университет клубов ЮНЕСКО (Летний лагерь молодежных возможностей) на базе ДОЛ «Полочанка» (д. Полочанка Воложинского района).
Шаноўныя настаўнікі, метадысты, адукатары, школьнікі, бацькі!
Таварыства беларускай школы і інфармацыйна-метадычны сайт “Nastaunik.info” запрашаюць вас на на выставу-прэзентацыю дыска метадычных і дапаможных матэрыялаў “Гадуем беларусаў-2″, прымеркаваную да пачатку новага навучальнага года.
Выстава-прэзентацыя адбудзецца 26 жніўня з 17:00 да 19:30 у сядзібе Таварыства беларускай мовы па адрасе г. Мінск, вул Румянцава, 13 (ст. [...]