Гэты праект – магчымасьць для моладзі з Малдовы, Грузіі, Беларусі і Ўкраіны павандраваць, даведацца пра іншыя культуры, як жывуць людзі ў Польшчы, асабліва ў «Труймясьце» (Гданьск, Гдыня, Сопат), сустрэцца з прадстаўнікамі дзяржаўных і грамадзкіхструктур.
Удзельнікаў чакаюць 2 вельмі актыўныя тыдні.
Гэта праект для моладзі, якая хоча даведацца, як жыве Польшча, як яна дасягнула дэмакратыі і ўвайшла ў Эўразьвяз.
Афіцыйная мова праекта – руская.
У асноўным тэмы сустрэчаў абіраюць удзельнікі, запаўняючы анкету. Важна, кааб удзельнікі былі актыўнымі, маглі зававаць пытаньні і валодалі сітуацыяй у сваіх краінах, таму што многія сустрэчы будуць інтэрактыўнымі.
Цягам праекта удзельнікі будуць жыць у пакоях з сваімі аднагодкамі з іншых краін, заўсёды знойдзецца час для шопінга і забаваў.
Пражываньне, харчаваньне, праезд – за кошт «Centre for Youth Cooperation and Mobility».
Праект фінансуецца муніцыпалэтам Гдыні.
Апошні тэрмін падачы анкет – да 21 студзеня.
Анкеты(application.Gdynia) дасылайце на эл адрас civic.cwm@gmail.com
Па інфармацыі Цэнтра Супрацоўніцтва Моладзі