Зараз вы тут: Навiны » 8 рэспублiканскi конкурс школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?»

Паважанае спадарства!

Ініцыятыўная група Клубу еўрапейскіх настаўнікаў і ГА “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры” пры падтрымцы Асацыяцыі па міжнародных пытаннях (АМО) (Чэхія) і ПАГА “Рух “За Свабоду”” запрашаюць усiх  настаўнікаў, зацiкаўленых у актуалiзацыi ведаў аб культурна-гістарычных сувязях Беларусі і Еўропы прыняць удзел у

Восьмым рэспублiканскiм конкурсе школьных каманд

«Што я ведаю пра Еўропу?».

Гiсторыя конкурсу бярэ пачатак з 2004 года, калi прайшло першае спаборнiцтва памiж школьнымi камандамi на веданне гiсторыi Еўрапейскага Саюза i гiсторыi Еўропы. Пераможцам стала каманда Ждановiцкай СШ.

У 2005 годзе конкурс праходзiў у два этапы: рэгiянальныя паўфiналы і фiнал у Мiнску. Пераможцам конкурсу стала каманда Расонскай СШ iмя П.Машэрава.

У 2006 годзе тытул пераможцаў па выніках паўфіналаў і фіналу перайшоў да каманды Славянскай гімназіі з Бабруйску.

У 2007 годзе конкурс праходзiў у адзiн этап, пераможцам якога стала каманда Еўраклуба «Дзе я?» (г. Ліда).

У 2008 годзе конкурс зноў праходзіў у два этапы: першы тур (паўфінал) – пісьмовы тэст, другі тур (фінал) – камандныя спаборніцтва. Пераможцамі ўпершыню сталі школьнікі са сталіцы – каманда мінскай СШ № 207.

У 2009 годзе конкурс праходзіў у два этапы: першы тур (паўфінал) – пісьмовы тэст, другі тур (фінал) – камандныя спаборніцтва. Пераможцамі ў другі раз стала каманда мінскай СШ № 207.

У 2010 годзе конкурс праходзіў у два этапы: першы тур (паўфінал) – пісьмовы тэст, другі тур (фінал) – камандныя спаборніцтва. Пераможцамі стала каманда з Навагрудка “Беларускае кола”.

Каманды-пераможцы конкурсу ўзнагароджваліся паездкамі ў Варшаву, Брусель, Вільню, Кіеў.

 

 

Конкурс 2011 года будзе прысвечаны 20-годдзю Вышаградскай групы.

Конкурсныя заданні арыентаваныя на вучняў 8-11 класаў, каманда складаецца з 5 вучняў і кіраўніка. Падрыхтоўка да конкурсу і выкананне заданняў адборачнага тура і фінала можа быць выкарыстана настаўнікамі для паглыблення ведаў па гісторыі Беларусі і Еўропы, а таксама ў якасці пазакласнай выхаваўчай працы для настаўнікаў, зацікаўленых у выхаванні любові, гонару і патрыятычных пачуццяў да сваей краіны.

Конкурс 2011 года будзе праходзiць у два этапы:

  1. 1. Паўфінал (пісьмовы адборачны тур).
    1. 2. Фiнал (камандная гульня з удзелам 3-х пераможцаў паўфіналу).

Каманды-пераможцы адборачнага тура конкурсу “Што я ведаю пра Еўропу?” паедуць на фінальную гульню ў Вільню. Усе выдаткі (праезд у Вільню і назад, пражыванне, харчаванне, культурная праграма) нясуць арганізатары. Удзельнікі гульні павінны мець пашпарт, выданы не пазней 2003 года, які мае не менш за 3 свабодныя старонкі. Фіналісты атрымаюць памятныя падарункі.

Усе каманды–удзельніцы атрымаюць ад арганізатараў конкурсу памятныя дыпломы.

Паважаныя сябры, калі Вы зацікаўлены прыняць удзел у конкурсе “Што я ведаю пра Еўропу?”, просім Вас да 21 кастрычніка 2011 г. даслаць выкананые заданні адборачнага тура на электроны адрас igken@mail.ru, указаўшы:

Мясцовасць:

Навучальная ўстанова:

Кіраўнік каманды:

Узрост удзельнікаў каманды:

Кантакты: маб.тэл. mail:

Спампаваць заданні адборачнага тура можна тут: http://www.nastaunik.info/news/?id=5811

Фінал конкурсу плануецца на апошнія выходныя лістапада альбо першыя выходныя снежня, фіналісты будуць вызначаны не пазней за 25 кастрычніка.

Чакаем Вашага актыўнага ўдзелу ў конкурсе!

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары