Зараз вы тут: Навiны, Слайдшоу » Прадстаўнік Асацыяцыі прыняў удзел у 8-ой Штогадовай Асамблеі Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства

20161128tl_eap_csf_048_

28-29 лістапада 2016 года адбылася 8-ая Штогадовая Асамблея Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства (Форум ГС УП). У дадзенай падзеі прынялі ўдзел больш за 250 прадстаўнікоў арганізацый грамадзянскай супольнасці, ўрадаў, устаноў i iншых структур краін УП і ЕС, Еўракамісіі, а таксама міжнародных арганізацый.

У гэтым годзе Асамблея прайшла пад дэвізам “Пабудова агульнай бяспечнай і дэмакратычнай будучыні”. У рамках работы форуму былі абмеркаваны такія тэмы, як прасоўванне рэформ у краінах УП, які мае быць Саміт УП у лістападзе 2017 г. i ўплыў ўнутранай сітуацыі ў Еўрапейскім саюзе і глабальных геапалітычных падзей на палітыку ЕС ў дачыненні да сваіх суседзяў. На Асамблеі была прадстаўлена справаздача аб праведзенай працы ў 2016 годзе, прыняты план дзеянняў на 2017 год і шэраг рэзалюцый па розных акутальным тэмах, а таксама абраны новы склад Кіруючага камітэта ФГС УП (ад Беларусі ў яго ўвайшлі: Улад ВялічкаМіжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь” і Сяргей Антусевіч – Беларускі кангрэс незалежных прафсаюзаў).

20161129_180817

Для арганізацый грамадзянскай супольнасці Асамблея стала пляцоўкай для ўстанаўлення карысных сувязяў, абмену вопытам, прыцягнення ўвагі да надзённых праблем, з якімі сутыкаецца грамадзянская супольнасць у краінах УП.

Пытанні супрацоўніцтва паміж ЕС і Беларуссю былі разгледжаны на адной з паралельных пляцоўках “ЕС-беларускія адносіны пасля вераснёўскіх выбараў: якая роля будзе надавацца грамадзянскай супольнасці?”

20161129_103801

Удзел у Асамблеі прыняў Дзмітрый Карпіевіч – старшыня савета Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы, які быў абраны са-каардынатарам падгрупы “Адукацыя” Рабочай групы 4 “Кантакты паміж людзьмі”.

Дзмітрый Карпіевіч падзяліўся асноўнымі вынікамі і ўражаннямі ад удзелу ў Асамблеі:

Па-першае, на Асамблеі вельмі шмат гаварылася аб тых сур’ёзных выкліках, перад якімі стаіць, як Еўрапейскі саюз, так і краіны УП. Пры гэтым прапаноўваліся і розныя дзеянні па іх вырашэнні.

Па-другое, прысутнічаў некаторы скептыцызм адносна самой ініцыятывы Усходняга партнёрства, які выказвалі, як палітыкі і чыноўнікі, так і прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасці. Але большасць удзельнікаў форуму адзначалі важнасць дадзенай ініцыятывы і неабходнасць у большай ступені выкарыстоўваць яе патэнцыял для вырашэння існуючых праблем, як на ўзроўні рэгіёну ў цэлым, так і на ўзроўні асобных краін УП і па канкрэтных накірунках. Тым больш з боку ЕС, наколькі можна меркаваць, пакуль прынцыповых змяненняў адносна фармату Праграмы УП праводзіць не плануецца.

Па-трэцяе, варта адзначыць змястоўнасць сесіі па абмеркаванню ўзаемадзеяння паміж ЕС і Беларуссю. На ёй абмяркоўваліся канкрэтныя механізмы, інструменты і практычныя дзеянні ў гэтым кірунку.

20161129_144421

Па-чацвёртае, для арганізацый сферы адукацыі важным стала асобная сесія па пытаннях развіцця фармальнай і нефармальнай адукацыі ў краінах УП. На ей былі прадстаўлены актуальныя практыкі, якія рэалізуюцца ці былі рэалізаваны ў ЕС і краінах УП у розных сферах: садзейнічанне рэфармаванню сістэм вышэйшай адукацыі ў краінах УП, прасоўванне адукацыі дарослых, паказ ролі арганізацый грамадзянскай супольнасці ва ўплыве на адукацыйную палітыку і г.д. Падчас дадзенай сесіі, а таксама ў рамках абмеркаванняў Рабочай групы 4 шмат гаварылася таксама пра важнасць прасоўвання нефармальнай адукацыі ў краінах УП. Адзначалася, што гэты накірунак павінен стаць адным з прыярытэтаў дзейнасці Рабочай групы. Думаю, што важна выкарыстоўваць пляцоўку Форуму ГА УП для арганізацыі дзеянняў у гэтым напрамку, як на ўзроўні Беларусі, так і краін УП. Асабліва, улічваючы, што ў склад падгрупы “Адукацыя” увайшлі прадстаўнікі дванаццаці арганізацый з розных краін УП і ЕС.

20161129_115355

З матэрыяламі Штогадовай Асамблеі Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства можна пазнаёміцца на сайце: http://eap-csf.eu/index.php/annual-assembly-2016/?lang=ru

…а таксама азнаёміўшыся з інтэрактыўнай афіцыйнай справаздачай аб гэтай падзеі (з рознымі матэрыяламі): http://preview.mailerlite.com/y8o5j2

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары