Зараз вы тут: Падзея года » 6. Грабаўскі парк

Назва: Міні-праект “Грабаўскі парк”

Назва арганізацыі: Аддзел адукацыі, спорту і турызму Гомельскага райвыканкама

Апісанне падзеі: Міні-праект “Грабаўскі парк” у межах праекта “Жывая гісторыя майго краю” Прадстаўніцтва Нямецкай Асацыяцыі народных універсітэтаў у Рэспубліцы Беларусь, накіраваны на захаванне, адраджэнне і папулярызацыю сярод сельскіх жыхароў гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны.

Час і месца: Студзень – май 2014 г., вёска Грабаўка Гомельскага раёна Гомельскай вобласці.

Для каго: Ініцыятыўная група з ліку сельскай грамадскасці, Грабаўскага сельсавета, мясцовых устаноў адукацыі і культуры; навучэнская моладзь вёскі Грабаўка і Гомельскага раёна, жыхары вёскі Грабаўка, айчынныя і замежныя турысты. Першапачаткова плануемая колькасць удзельнікаў праекта (па заяўцы) – 200 чалавек.

Вынікі: Па выніках рэалізацыі праекта стаў заўважным інтарэс мясцовых жыхароў да гісторыі і культуры свайго населенага пункта; у дзейнасць па захаванні і адраджэнні гісторыка-культурнай спадчыны былі ўключаны прадстаўнікі розных сектараў; вёска Грабаўка атрымала ўстойлівы інтарэс з боку СМІ, а таксама стала фарміравацца як адзін з турыстычных цэнтраў Гомельскага раёна;
Колькасныя вынікі праекта: агульная колькасць удзельнікаў праекта – 664; агульная колькасць публікацый у СМІ – 47; у межах праекта прайшлі 23 мерапрыемствы. Якасныя вынікі праекта: добраўпарадкаваны аб’екты Грабаўскага парка, створана музейная экспазіцыя, створаны аматарскі тэатральны калектыў, заснаваны рэгіянальны фестываль “Грабаўская інтэрмедыя”, падрыхтавана сувенірная і друкаваная прадукцыя.

Інфармацыя пра падзею / публічнасць:

  • http://living-history.by/region/22/grabovka
Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар


− 2 = 5

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары