Шаноўныя сябры і калегі!
Запрашаем вас да ўдзелу ў IV Фестывалі нефармальнай адукацыі, які пройдзе з 7 па 9 снежня 2012 года.
Фестываль у Беларусі ўжо стаў традыцыяй у вядзенні прафесійнай камунікацыі і святам для мноства педагогаў, андрагогаў, трэнераў і іншых людзей, што падзяляюць каштоўнасці нефармальнай адукацыі на працягу ўсяго жыцця. Падкрэсліваючы ролю і магчымасці нефармальнай адукацыі ў павышэнні якасці жыцця і дасягненні мэтаў рэгіянальнага развіцця, мы імкнемся
- Прадставіць нефармальную адукацыю (НФА) як сістэму, якая забяспечвае развіццё сацыяльных, грамадзянскіх, прафесійных кампетэнтнасцяў і творчых здольнасцяў асобы на працягу ўсяго жыцця;
- Прэзентаваць шматстайнасць праграм і спецыфіку падыходаў НФА для ўсіх пакаленняў у розных рэгіёнах;
- Стымуляваць абмен досведам і наладжванне партнёрства паміж удзельнікамі;
- Арганізаваць абмеркаванне тэндэнцый і перспектыўных накірункаў развіцця НФА для розных пакаленняў.
Фестываль узнік як нацыянальная падзея для беларускіх адукатараў. Тым не менш, прэзентацыя і рэфлексія нацыянальнага досведу заўсёды павінна суправаджацца суаднясеннем яго з сучаснымі міжнароднымі тэндэнцыямі. Таму на Фестывалі 2012 года ў цэнтры ўвагі пытанні міжпакаленнага ўзаемадзеяння і даступнасці нефармальнай адукацыі для людзей сталага ўзросту. Далучаючыся да аб’яўлення Еўрапейскім Саюзам 2012 года Годам актыўнага сталення і дыялогу пакаленняў, мы фармулюем тэму IV Фестывалю як «Нефармальная адукацыя для ўсіх пакаленняў».
Фестываль-2012 захавае свой традыцыйны 3-дзённы фармат і інтэрактыўны спосаб фармавання праграмы.
1 дзень Фестывалю |
? Адукацыйная палітыка ў сферы нефармальнай і дадатковай адукацыі; ? Маркетынг у адукацыі: даследаванні, тэндэнцыі, перспектывы; ? Спецыялісты сферы НФА: падрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі; ? Міжпакаленны дыялог і адукацыя сталых людзей; ? Роля НФА ў развіцці грамадзянскіх кампетэнтнасцяў. |
2 дзень Фестывалю (адкрыты для наведвальнікаў) |
|
3 дзень Фестывалю |
|
На працягу ўсіх дзён Фестывалю будзе дзейнічаць выстава арганізацый і навучальных праграм нефармальнай адукацыі.
У рамках Фестывалю НФА 2012 будуць праведзены таксама конкурсы публікацый, сайтаў/блогаў, фотаздымкаў, плакатаў, стэндаў, фільмаў і майстар-класаў. Канчатковая праграма Фестывалю будзе сфармавана на падставе паданых і апрацаваных заявак.
УМОВЫ ЎДЗЕЛУ Ў ФЕСТЫВАЛІ НЕФАРМАЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ 2012
Да ўдзелу ў Фестывалі запрашаюцца прадстаўнікі арганізацый і ўстаноў, працуючых у сферы нефармальнай і дадатковай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь, СНД і іншых еўрапейскіх краінах.
Фармат удзелу ў Фестывалі можа быць наступным:
- арганізацыя майстар-класа, «дэманстрацыйнага курса», трэнінгу;
- прэзентацыя кнігі, вучэбнай праграмы, сайта альбо праекта;
- прэзентацыя арганізацыі ў межах выставы;
- удзел у конкурсах, якія праводзяцца ў рамках Фестывалю[1];
- публікацыя ў спецыяльным нумары часопіса «Адукатар»;
- свабодны ўдзел.
Майстар-класы
- Працягласць майстар-класа не павінна перавышаць 80 хвілінаў.
- Арганізатары Фестывалю прадастаўляюць аўдыторыю, неабходнае абсталяванне, а таксама пераклад у выпадку ўдзелу ў майстар-класе замежных гасцей.
- Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору майстар-класаў.
Прэзентацыі
- Працягласць прэзентацыі не больш за 20 хвілінаў.
- Для прэзентацыі неабходна выбраць актуальную праграму/кнігу/сайт/праект, створаныя на працягу апошніх двух гадоў.
Конкурс выданняў
- Да ўдзелу ў конкурсе выданняў прымаюцца публікацыі трох тыпаў (друкаваныя неперыядычныя выданні, перыядычныя выданні і электронныя выданні), што выйшлі ў свет на працягу 2010-2012 гг. і прысвечаны любым аспектам нефармальнай адукацыі, у тым ліку тэарэтычныя, метадычныя, даведачныя і інш. працы.
- Выданні павінны быць заяўлены на конкурс і перададзены ў аргкамітэт Фестывалю не пазней за 22 кастрычніка 2012 г. у колькасці 2 экзэмпляраў.
- Па пытаннях перадачы выданняў неабходна звязвацца з технічнай групай Фестывалю (кантактную інфармацыю гл. ніжэй).
Конкурс сайтаў/блогаў
- Удзельнічаць у конкурсе сайтаў/блогаў могуць беларускія вэб-сайты і блогі (зарэгістраваныя ў даменнай зоне і/альбо арыентаваныя на беларускую аўдыторыю), якія садзейнічаюць развіццю асобасных і прафесійных кампетэнтнасцяў, а таксама папулярызуюць нефармальную адукацыю.
Конкурс фотаздымкаў і плакатаў
- Да ўдзелу ў конкурсе фотаздымкаў і плакатаў прымаюцца работы, тэматыка якіх звязана з нефармальнай адукацыяй, дыялогам пакаленняў, адукацыяй на працягу ўсяго жыцця, адукацыяй сталых людзей.
- Работы павінны быць заяўлены на конкурс і дасланы на электронны адрас Фестывалю не пазней за 22 кастрычніка 2012 г.
Конкурс фільмаў
- Да ўдзелу ў конкурсе фільмаў прымаюцца вучэбныя фільмы і фільмы-дапаможнікі для адукацыйнай, трэнерскай і выхаваўчай працы, фільмы, створаныя непрафесійнымі студыямі, аб’яднаннямі, працуючымі ў сферы адукацыі і асветы, а таксама фільмы, знятыя прафесіяналамі на тэму адукацыі, асветы, выхавання.
- Работы павінны быць прадстаўлены да 14 лістапада 2012 года на DVD-дысках/ Flash-картах альбо праз файлаабменнік у фармаце AVI.
Публікацыя ў часопісе “Адукатар”
- Да публікацыі ў часопісе «Адукатар» прымаюцца тэксты асноўных паведамленняў, выступаў і прэзентацый, якія адбудуцца пад час пленарных пасяджэнняў, панэльных дыскусій, тэматычных секцый і майстар-класаў Фестывалю.
- Аб’ём артыкула не павінен перавышаць 3000 слоў.
- Матэрыялы для публікацыі неабходна выслаць да 22 кастрычніка 2012 г. па адрасу электроннай пошты: nfo.fest@gmail.com.
Конкурсы «Лепшы стэнд (экспазіцыя) выставы», «Лепшы майстар-клас», «Лепшы фільм» і «Лепшы фотаздымак, плакат» будуць арганізаваны непасрэдна пад час Фестывалю.
Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору работ і матэрыялаў для ўдзелу ў конкурсах.
Рэгістрацыйны ўнёсак за ўдзел у Фестывалі робіцца пад час рэгістрацыі ўдзельнікаў і гасцей Фестывалю 7 снежня 2012 г. непасрэдна перад яго пачаткам. Сума ўнёску складае за адну акрэдытаваную арганізацыю):
– для беларускіх удзельнікаў – 100 000 бел.руб.
– для замежных удзельнікаў – 100 еўра.
Рэгістрацыйны ўнёсак дае права на поўную акрэдытацыю на Фестывалі. Поўная акрэдытацыя ўключае ў сябе: інфармацыйныя матэрыялы (у тым ліку спецыяльны выпуск часопіса «Адукатар»), месца для стэнда арганізацыі/праекта, месца для правядзення майстар-класа ці прэзентацыйнага курса, пражыванне, кава-паўзы, вячэры 7 и 8 снежня. Поўную акрэдытацыю могуць атрымаць не больш за два чалавекі ад арганізацыі.
Звяртаем вашу ўвагу, што арганізатары не пакрываюць транспартныя выдаткі ўдзельнікаў.
Фінансавую падтрымку Фестывалю ў 2012 годзе аказваюць Праграма падтрымкі Беларусі Федэральнага ўрада Германіі і праект «TOLLAS – Да актыўнага грамадства ў любым узросце» (фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і dvv international).
Запоўніць электронную ФОРМУ ЗАЯЎКІ просім як мага раней, але не пазней за 22 кастрычніка 2012 г. Знайсці і запоўніць электронную форму заяўкі можна тут.
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся: | +375 17 270-38-96
+375 29 107 13 66 |
Усю інфармацыю пра Фестываль можна таксама знайсці на сайце www.adukatar.net
[1] Палажэнні аб конкурсах, якія праводзяцца ў рамках Фестывалю НФА 2012, і форма заяўкі для ўдзелу ў іх размешчаны на сайце www.adukatar.net .